Прагноз надвор'я: у Беларусь ідзе пацяпленне да 20-25 градусаў

© Flickr / barkДрэвы ўвосень
Дрэвы ўвосень - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сіноптыкі адзначаюць, што цёплыя вятры з Еўропы прынясуць у краіну яшчэ адно бабіна лета.

МІНСК, 28 вер — Sputnik. Павышэнне тэмпературы паветра прагназуюць сіноптыкі, да канца тыдня чакаецца да 25 градусаў цяпла.

У чаканні цяпла - Sputnik Беларусь
Камунальнікі распавялі, калі ўключаць ацяпленне

"У Беларусь ідзе пацяпленне. 29 верасня, у чацвер, у начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7..+13°C, максімальная ўдзень +13..+18°C, па паўднёвым захадзе да +20°C", — паведаміў Sputnik у сераду начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, надвор'е ў гэтыя суткі будзе вызначаць атмасферны фронт з Заходняй Еўропы. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы.

"Далей з ростам атмасфернага ціску надвор'е палепшыцца, дажджоў паменьшае, і ў краіну накіруюцца больш цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы", — сказаў ён.

У пятніцу, 30 верасня, месцамі ў паўночных і цэнтральных раёнах кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7..+14°C, максімальная днём +16..+22°C, па поўдні +23..+25°C градусаў цяпла, паведаміў Рабаў.

У першыя дні кастрычніка (субота-нядзеля) месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7..+14°C, максімальная днём +15..+22°C, па поўдні +23..+25°C.

Стужка навiн
0