МІНСК, 29 вер — Sputnik. Устаноўка ў кватэрах апавяшчальнікаў па выяўленні ўгарнага газу (СО) стане абавязковай, заявіў галоўны інжынер сектара тэхінспекцыі кіравання сістэм газазабеспячэння ДВА "Белпалівагаз" Ігар Петрык.
Зімой-вясной у Беларусі адбылося мноства няшчасных выпадкаў з гібеллю людзей ад угарнага газу. Ужо да канца года ўлады плануюць зрабіць устаноўку апавяшчальнікаў угарнага газу абавязковай.
"Згодна з пратаколам Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў распрацаваны комплексны план, створаная працоўная група з прадстаўнікоў міністэрстваў энергетыкі, ЖКГ, надзвычайных сітуацый, ДВА "Белпалівагаз", Дзяржпрамнагляду. Працоўная група разглядае ў якасці адной з новых фішак унясенне ў правілы карыстання газам у побыце ўстаноўку сігналізатараў, альбо апавяшчальнікаў угарнага газу, у тых жылых памяшкання, дзе выкарыстоўваецца газавае абсталяванне з цэнтралізаваным адводам прадуктаў згарання", — заявіў Петрык, яго словы прыводзіць БелТА.
Паводле слоў прадстаўніка прадпрыемства, змены павінны быць унесены да 31 снежня. Цяпер устаноўка апавяшчальнікаў праходзіць па жаданні ўласнікаў жылля. Важна і тое, што такі агрэгат адрозніваецца ад пажарнага апавяшчальніка, так як рэагуе менавіта на ўгарны газ.
Кошт аднаго апавяшчальніка — ад 22 рублёў. Яго набыццё і ўстаноўку павінны будуць аплочваць самі жыхары.