МІНСК, 28 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб абароне беларускіх вытворцаў тары са шкла, паперы і кардона, паведамілі Sputnik у сераду ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указ №350, падпісаны 28 верасня,
сабой адкарэкціраваны ўказ №313 "Аб некаторых пытаннях абыходжання з адходамі спажывання" чатырохгадовай даўнасці.Згодна з дакументам, падпісаным кіраўніком дзяржавы, для імпарцёраў такой тары ўводзіцца плата дзяржаператара ў сферы абыходжання з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі.
Пры гэтым, у мэтах выключэння экспарту якаснай макулатуры, якая ўтвараецца ў асноўным у арганізацыях гандлю, а таксама забеспячэння загрузкі прадпрыемстваў "Беллеспаперапрама", указ прадугледжвае выплату кампенсацыі за такія адходы ў рамках выканання дзяржзаказу па пастаўцы макулатуры.