Лукашэнка сёння правядзе перамовы з Сі Цзіньпінам

© Photo : пресс-служба президентаАляксандр Лукашэнка прыбыў з візітам у Кітай
Аляксандр Лукашэнка прыбыў з візітам у Кітай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасля перамоў чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем.

МІНСК, 29 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і старшыня КНР Сі Цзіньпін правядуць у Пекіне афіцыйныя перамовы ў гэты чацвер, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка и старшыня КНДР Сі Цзэньпін у Мінску - Sputnik Беларусь
Навошта Лукашэнка выправіўся ў Кітай?

Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візітам у Кітаі, куды ён прыбыў у мінулую сераду.

Як паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага прэзідэнта, у чацвер ён правядзе перамовы з кіраўніком Кітайскай Народнай Рэспублікі.

"Па выніках перамоў кіраўнікоў дзяржаў чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах. Плануецца, што галоўным дакументам, які характарызуе ўзровень двухбаковых адносін і асноўныя праграмныя напрамкі іх развіцця, стане сумесная дэкларацыя, якую падпішуць лідэры дзвюх краін", — паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Акрамя сустрэчы з Сі Цзіньпінам, у Пекіне прэзідэнт сустрэнецца са старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая Юй Чжэншэнам і старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам.

Як чакаецца, сустрэнецца Лукашэнка і з прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Кэцянь, а таксама наведае Пекінскі ўніверсітэт.

Стужка навiн
0