Радыё

Палкоўнікава: шоў-бізнэс у Беларусі пакуль не сфармаваўся

© Sputnik / Сергей ПушкинЛюдміла Палкоўнікава
Людміла Палкоўнікава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Легендарны музычны рэдактар – пра тое, як адкрывала гучныя імёны і чаму заўжды аддавала прыярытэт беларускім выканаўцам.

У Беларусі пакуль не сфармаваўся шоў-бізнэс, хутчэй можна казаць пра развіццё шоў-індустрыі, сказала ў інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь музычны рэдактар ​​Людміла Палкоўнікава.

Людмила Полковникова о белорусском шоу-бизнесе

"Я заўжды была за тое, каб тут развівалася беларуская эстрада, нашы нацыянальныя імёны. І калі мы задумвалі "Дажынкі" ці буйныя фэсты, я была толькі за тое, каб там выступалі беларускія выканаўцы. І яны збіралі залы. Але калі потым на тыя жа "Дажынкі" сталі запрашаць Гнацюка і іншых замежных "зорак", я заўжды задавала пытанне — а навошта?" — кажа Палкоўнікава. Палкоўнікава прызналася, што ганарыцца тым, што ў свой час дала першыя эфіры такім знакамітасцям, як "Ляпіс Трубяцкі" і "Нейра Дзюбель".

"Калі на радыё быў сакрэтны загад знішчыць некаторыя запісы, я забрала іх дадому — магу гэта з гонарам сказаць. І потым ужо прынесла назад, калі шум скончыўся", — паведаміла яна.

Поўную версію інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь з Людмілай Палкоўнікавай слухайце ў аўдыёзапісу.

Стужка навiн
0