Радыё

Мінгандлю: пры куплі тавараў у сацсетцы спажывец не абаронены

© Sputnik / Констанция ЖдановскаяНачальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Мінгандлю Ірына Барышнікава
Начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Мінгандлю Ірына Барышнікава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ірына Барышнікава – пра тое, ці змогуць наіўныя пакупнікі крамы "Маргарытка" вярнуць свае грошы і як не трапіцца на вуду махляроў у інтэрнэце.

Пры набыцці тавараў у сацыяльнай сетцы спажывец не абаронены заканадаўствам, паколькі ў Беларусі рэалізацыя тавараў і паслуг праз сацсеткі забароненая ўказам №60, паведаміла радыё Sputnik Беларусь начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Мінгандлю Ірына Барышнікава.

СК возбудил уголовное дело в отношении создательниц "Маргаритки": комментарий Ирины Барышниковой

"Калі хочаце здзейсніць куплю ў інтэрнэце, для пачатку паглядзіце, ці ёсць актыўная спасылка ў сацыяльнай сетцы на інтэрнэт-краму", — раіць прадстаўнік Мінгандлю.

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску распачало крымінальную справу на двух мінчанак, якіх падазраюць у стварэнні ў сацсетках крамы "Маргарытка" дзеля ашуканскіх дзеянняў.

Крама, створаная ў выглядзе групы ў "Аднакласніках" і ў "ВКонтакте", прапаноўвала набыць розныя тавары па коштах, ніжэйшых за рынкавыя — дзеля гэтага пакупнік павінен быў пералічыць кошт пакупкі на адзін з разліковых рахункаў. Пацярпелыя ад дзеянняў "Маргарытк" падалі ў міліцыю больш за 100 заяваў.

Стужка навiн
0