Трагедыя ў Бабіным Яры: 75 гадоў памяці і смутку

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкНа мерапрыемстве, прысвечаным 75-годдзя трагедыі Баб'ега Яра
На мерапрыемстве, прысвечаным 75-годдзя трагедыі Баб'ега Яра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Кіеве прайшлі мемарыяльныя мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю адной з самых трагічных старонак гісторыі Халакосту ва Украіне – масавага забойства габрэяў 29-30 верасня 1941 года ў Бабіным Яры.

Наталля Казакова, Sputnik.

Назва гэтага рова на паўночным захадзе Кіева ведае ўвесь свет. Бабін Яр стаў сімвалам чалавечай трагедыі. Першыя масавыя расстрэлы адбыліся тут 75 гадоў таму 29-30 верасня 1941 года. За два дні тут былі расстраляныя 33 тысячы 771 чалавек — амаль усё габрэйскае насельніцтва Кіева.

75 удараў звона

На мемарыяльную цырымонію ў Кіеў прыбылі прэзідэнты Германіі Ёахім Гаук, Ізраіля — Рэўвен Рыўлін, Венгрыі — Янаш Адэр, а таксама прэзідэнт Еўрасавета Дональд Туск, паведамляе РІА "Новости" Украіна.

Апоўдні па Украіне была абвешчаная агульнанацыянальная хвіліна маўчання ў памяць ахвяр расстрэлаў. З самай раніцы да помніка ахвярам Бабінага Яра кіяўляне масава неслі кветкі. Кадэты правялі вахту. У сувязі з 75-годдзем у званы ўдарылі 75 разоў.

На жалобным мітынгу, які адбыўся ўвечары ля мемарыяла, выступіў прэзідэнт Парашэнка. Паводле яго слоў, "трагедыя Бабінага Яра — гэта папярэджанне ўсяму чалавецтву". "Нашым маральным абавязкам з'яўляецца дакладна не дапусціць паўтарэння злачынстваў супраць чалавецтва і злачынстваў супраць чалавечнасці", — падкрэсліў украінскі прэзідэнт.

© Sputnik / Н. Селюченко / Перайсці ў медыябанкБабій яр, сімвал трагедыі Халакоста
Бабий Яр: киевский овраг, ставший символом трагедии Холокоста - Sputnik Беларусь
Бабій яр, сімвал трагедыі Халакоста

Імя смерці

У 1941-1943 гадах кіеўскі Бабін Яр стаў месцам масавых расстрэлаў. За гады акупацыі з 1941 па 1943 год на гэтым месцы і ў наваколлі было расстраляна (па розных ацэнках гісторыкаў) прыблізна 200 тысяч чалавек, з іх каля 150 тысяч габрэяў. Сярод ахвяр расстрэлаў таксама лічацца: 100 матросаў Дняпроўскага атрада Пінскай ваеннай флатыліі, 621 чалец АУН, пяць цыганскіх табараў, трое гульцоў футбольнага клуба "Дынама", партыйныя актывісты, падпольшчыкі, святары і многія іншыя.

У 1944 годзе па распараджэнні міністра ўнутраных спраў Германіі Гімлера ў Кіеве з'явілася "каманда 1005" для ліквідацыі слядоў масавага знішчэння габрэйскага насельніцтва. Былі створаны рабочыя каманды, якія раскопвалі і спальвалі трупы ў Бабіным Яры. Пра тое, што Бабін Яр стаў месцам масавага забойства, савецкае насельніцтва даведалася толькі пасля вайны. Гэты кіеўскі яр стаў сімвалам Халакосту. 19 верасня 1961 года ў ''Літаратурнай газеце'' быў апублікаваны верш Яўгена Еўтушэнкі ''Бабін Яр'', які пачынаецца словамі ''Над Бабіным Ярам помнікаў няма''. Верш атрымаў шырокі рэзананс у грамадстве. А неўзабаве быў выкарыстаны Дзмітрыем Шастаковічам для стварэння ў 1962 годзе Трынаццатай сімфоніі.

© Sputnik / Игорь Костин / Перайсці ў медыябанкПомнік савецкім грамадзянам і ваеннапалонным, растраляным у Баб"ім яры
Памятник советским гражданам и военнопленным, расстрелянным в Бабьем Яру - Sputnik Беларусь
Помнік савецкім грамадзянам і ваеннапалонным, растраляным у Баб"ім яры

Мемарыяльны цэнтр, які чакаюць больш за 20 год

29 верасня 1966 года ў 25-ю гадавіну пачатку расстрэлу габрэяў у Бабіным Яры прайшоў першы неафіцыйны мітынг памяці, на якім было не менш за тысячу чалавек.

Першы помнік ахвярам расстрэлаў быў пастаўлены толькі ў 1976 годзе, і то пад назвай ''Савецкім грамадзянам і ваеннапалонным салдатам і афіцэрам Савецкай арміі, расстраляным нямецкімі фашыстамі ў Бабіным Яры''.

У Бабіным Яры штогод адбываюцца жалобныя мітынгі, у якіх бяруць удзел ўкраінскія дзяржаўныя дзеячы, прэзідэнт Ізраіля, прадстаўнікі міжнародных яўрэйскіх арганізацый, дэлегацыі розных краін.

У 1991 годзе да 50-й гадавіны расстрэлу быў адкрыты помнік загінулым габрэям. Над ярам была пастаўлена Менора — габрэйскі сямісвечнік, на якім на ўкраінскай мове і на іўрыце была высечана цытата з Бібліі — ''Голас брата твайго заклікае да мяне ад зямлі''.

У лютым 1992 года Кіеўскі гарсавет прыняў рашэнне аб стварэнні Музея Бабінага Яра, аднак яго стварэнне зацягнулася да гэтага часу.

Учора пры ўдзеле прэзідэнта Украіны і грамадскіх дзеячаў у музеі Тараса Шаўчэнкі прайшла цырымонія падпісання Дэкларацыі аб намеры стварыць Мемарыяльны цэнтр Халакоста "Бабін Яр".

Стужка навiн
0