МІНСК, 30 вер — Sputnik. Пытанні ўзаемадачыненняў Беларускай праваслаўнай царквы і Ватыкана абмеркавалі прадстаяцель БПЦ мітрапаліт Павел і Апостальскі нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр, паведамілі ў БПЦ.
Новы пасол Ватыкана ў Беларусі прыехаў у краіну ў сярэдзіне жніўня. Прыляцеўшы ў Мінск, у Нацыянальным аэрапорце ён заявіў журналістам, што пантыфік гатовы здзейсніць візіт у Беларусь.
"У Мінскім епархіяльным упраўленні мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі сустрэўся з новым Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Габарам Пінтэрам", — паведамілі Sputnik у пятніцу ў прэс-службе Мінскай епархіі Беларускага экзархата.
У ходзе гутаркі бакі абмеркавалі бягучыя пытанні ўзаемаадносін паміж Беларускай праваслаўнай царквой і Ватыканам, сказалі ў прэс-службе.
У сустрэчы ўзяў удзел кіраўнік справамі Мінскай экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), удакладнілі суразмоўцы агенцтва. Пытанні візіту ў краіну Папы Рымскага абмяркоўваюцца не першы год, кіраўнік РКЦ у Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч рэгулярна заяўляе журналістам, што "ў Мінску чакаюць Пантыфіка, але на гэта патрэбная так званая згода Праваслаўнай царквы" з-за таго, што ў краіне большасць вернікаў з'яўляюцца праваслаўнымі.
Раней у інтэрв'ю агенцтву Sputnik кіраўнік БПЦ заяўляў, што Беларуская праваслаўная царква будзе гатовая да візіту Папы Рымскага ў Беларусь, калі на гэта будзе благаславенне Патрыярха ўсяе Русі Кірыла.