Беларусь гатова ратыфікаваць Канвенцыю аб правах інвалідаў

© Flickr / Daniel LoboПандус з парэнчамі
Пандус з парэнчамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У краіне плануюць увесці больш жорсткую адказнасць у дачыненні забудоўшчыкаў, якія здаюць новыя дамы без пандусаў.

МІНСК, 3 кас — Sputnik. Дэпутаты прынялі праект закона "Аб ратыфікацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў", які быў унесены ў ніжнюю палату беларускага парламента Саветам міністраў Беларусі, перадае карэспандэнт Sputnik у панядзелак з Авальнай залы, дзе адкрылася сесія Палаты прадстаўнікоў.

Вулічны гандль: продаж гародніны пенсіянерамі - Sputnik Беларусь
Пенсіянеры і інваліды атрымаюць гандлёвыя месцы на мінскіх рынках бясплатна

Прадстаўляючы дадзены законапраект, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак адзначыў, што праблема інвалідаў актуальная для ўсяго свету, а ў нашай краіне, дзе пражывае больш за паўмільёна інвалідаў, сацыяльная абарона гэтай найбольш неабароненай катэгорыі грамадзян з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі.

Як патлумачыў Румак журналістам пасля прыняцця законапраекта, у першую чаргу ідзе гаворка аб стварэнні безбар'ернага асяроддзя для інвалідаў.

"Трэба стварыць такія ўмовы, каб інвалід мог патрапіць у любы будынак і рэалізаваць свае правы", — сказаў ён. Пры гэтым Румак адзначыў, што ў цяперашні час усе будынкі павінны здавацца ў эксплуатацыю з пандусамі.

"Ёсць праблема са старымі будынкамі", — сказаў намеснік міністра. Пры гэтым ён паведаміў, што плануецца разгляд пытання аб узмацненні адказнасці ў дачыненні да забудоўшчыкаў, якія не выконваюць патрабаванняў аб стварэнні безбар'ернага асяроддзя. Паводле слоў намесніка міністра, будзе распрацаваны нацыянальны план рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў, ён будзе прадстаўлены да канца наступнага года.

Стужка навiн
0