Ацяпленне хутка пачнуць уключаць у Беларусі

© Flickr / Kylir HortonКаток мерзне
Каток мерзне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мяркуючы па доўгатэрміновых прагнозах сіноптыкаў, на днях сярэднесутачная тэмпература апусціцца ніжэй дапушчальных значэнняў.

МІНСК, 4 кас — Sputnik. Ацяпленне ў гарадах Беларусі могуць уключыць ужо да канца гэтага тыдня пры ўмове захавання халоднага надвор'я.

Камунальнікі на мінулым тыдні зрабілі справаздачу аб гатоўнасці да ацяпляльнага сезона: тады яны заяўлялі, што ўсе прадпрыемствы гатовыя да працы ў асенне-зімовы перыяд. Зрэшты, пытанне пра ўключэнне ацяплення яшчэ не разглядалася: у Беларусі было занадта цёплае для гэтага надвор'е.

Калі меркаваць па прагнозе Гідрамета, ужо з аўторка сярэднесутачная тэмпература паветра ў краіне апусціцца ніжэй неабходнага для ўключэння ацяплення ў сацыяльных аб'ектах значэння (+10 градусаў). Да канца тыдня пахаладанне працягнецца, і ўжо можна будзе казаць аб неабходнасці ўлучаць батарэі ў жылых дамах (пры тэмпературы да +8 градусаў).

Як раней паведамлялі Sputnik спецыялісты Мінгарвыканкама, для прыняцця рашэння аб уключэннi ацяплення тэмпература павінна знаходзіцца ніжэй устаноўленых нормаў на працягу пяці дзён. Такім чынам, ужо да выходных пры захаванні бягучага надвор'я абласныя і гарадскія выканкамы могуць вырашыць пачаць ацяпляльны сезон.

МінЖКХ раней паведамляў і пра кошт ацяплення для беларусаў: тарыфы павінны захавацца на ўзроўні студзеня-лютага гэтага года. Пры гэтым, з 1 кастрычніка некаторыя катэгорыі грамадзян могуць разлічваць на безнаяўныя жыллёвыя субсідыі, якія будуць распаўсюджвацца і на ацяпленне.

Стужка навiн
0