Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на сераду з-за ветру

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкСабакі ў восеньскім парку
Сабакі ў восеньскім парку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па дадзеных сіноптыкаў, ужо ў другой палове дня тэмпература ў рэспубліцы пачне паніжацца: увечары ў чацвер чакаецца +6..+8°С.

МІНСК, 4 кас — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на сераду 5 кастрычніка праз моцны вецер, паведамілі Sputnik у аўторак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Раней сіноптыкі папярэджвалі, што парывісты вецер будзе і ў аўторак: на фоне змены надвор'я з умерана цёплага на больш прахалоднае.

"У сераду ў многіх раёнах рэспублікі, Мінскай вобласці і ў Мінску захаваецца паўночна-ўсходні вецер парывамі да 15-20 м/с", — сказалі ў Гідрамеце. Там таксама паведамілі, што па паўднёвай палове краіны і Мінскай вобласці чакаюцца моцныя дажджы.

Паводле дадзеных сіноптыкаў, ужо ў другой палове дня тэмпература ў рэспубліцы пачне паніжацца: увечары ў чацвер чакаецца +6..+ 8°С, уначы ў сераду +5..+7°С. У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я аб'яўлены перадапошні — аранжавы — узровень небяспекі.

Стужка навiн
0