Самыя высокія заробкі ў Беларусі – для знаўцаў турэцкай мовы або іўрыту

© Sputnik / Виктор Толочко / Перайсці ў медыябанкНовыя беларускія грошы
Новыя беларускія грошы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У рэспубліканскім банку вакансій па стане на верасень ёсць інфармацыя пра пошукі супрацоўнікаў на 40 тысяч працоўных месцаў.

МІНСК, 4 кас — Sputnik. Вакансіі з найбольшымі заробкамі ў краіне маюць на ўвазе валоданне турэцкай мовай або іўрытам.

Сярод прафесій у рэспубліканскім банку вакансій найбольшай запатрабаванасцю карыстаюцца ўрач-спецыяліст, медсястра, кіроўца аўтамабіля, прадавец і прыбіральшчык. Такі рэйтынг прафесій трымаецца ўжо досыць працяглы час.

Кіроўца перспектыўней за медсястру

Пры гэтым, самы высокі заробак для лекара — ад 1000 рублёў. Столькі зможа атрымліваць загадчык аддзялення. Для медсясцёр максімальны заробак можа скласці 900 рублёў — зрэшты, яна павінна быць анэстэзістам. Каля 1000 рублёў можа атрымліваць і кіроўца, аднак пры наяўнасці катэгорый для перавозак. Максімальная зарплата для прыбіральшчыка — каля 550 рублёў, для прадаўца — ад 680 рублёў.

Плацяць за мовы

Максімальная зарплата ў банку вакансій на верасень у мэнэджэра гасцініцы — ад 19270 рублёў. Вакансія прадугледжвае валоданне турэцкай і англійскай мовамі і досвед працы ў пяцізоркавых гатэлях.

Ад 16 тысяч прапануюць мэнэджару ў сферы распрацоўкі ПА — зразумела, пры наяўнасці вопыту і з веданнем іўрыту.

Замыкае тройку самых шматспадзеўных вакансій пасада кіраўніка адной з прыватных фірмаў. Для заробку ў сем тысяч рублёў неабходна веданне літоўскай, кітайскай, арабскай і англійскай моў. У цэлым жа з 40 тысяч вакансій толькі 739 прапануюць зарплату больш за 1000 рублёў, а больш за 500 рублёў — 10253 вакансіi.

Стужка навiн
0