Называючы патрабаванні МВФ непад'ёмнымі і несправядлівымі, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка не ідзе на повадзе ў тых, хто спрабуе загнаць Беларусь у пастку суперліберальнай палітыкі, эфект ад якой непрадказальны, лічыць загадчык кафедры фінансаў Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА Вячаслаў Ярашэвіч.
"Пераўтварэннямі апошніх 25 гадоў даказана, што для нашай мадэлі эканомікі эфект ад гэтых ліберальных прапаноў будзе вельмі адмоўным. У канцы 80-х Японія пагадзілася на хуткую рэвальвацыю ены, і чым гэта скончылася? Трэцяе дзесяцігоддзе ў іх няма эканамічнага росту", — растлумачыў Ярашэвіч.
Па словах эксперта, калі Беларусь вельмі хутка пойдзе на кампраміс з МВФ, яна можа страціць сваю ідэнтычнасць. Поўную версію інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь з Вячаславам Ярашэвічам слухайце ў аўдыёзапісы.