МІНСК, 4 кас — Sputnik. Многія беларусы скардзяцца на шматлікіх аматараў моцных напояў у аптэках: купіць спіртазмяшчальную настойку можна ўсяго за 60-70 капеек, што робіць яе больш выгаднай для "ранішняга прыёму". Пры гэтым, выкарыстанне падобных прадуктаў можа быць небяспечна для здароўя, як і любы іншы алкаголь.
Два флакона ў адны рукі
Адзінае дзеючае ў Беларусі абмежаванне ў продажы настоек глогу і календулы такое ж, як і ў адносінах да любых іншых спіртазмяшчальных медыкаментаў. Згодна з заканадаўствам, безрэцэптурныя спіртазмяшчальныя настойкі прадаюцца не больш за дзве ўпакоўкі на рукі.
Іншых абмежаванняў не існуе. У аптэках апраўдваюцца: маўляў, падобныя рашэнні павінны прымаць іншыя інстанцыі. Зрэшты, некаторыя правізары на свой страх і рызыку часам праводзяць "фэйс-кантроль", адмаўляюць у продажы настоек, калі выгляд пакупніка не выклікае даверу і відавочна, што лячыцца ёю зусім не будуць.
Глог і правапарадак
Дзейная летась забарона на продаж алкаголю ўначы распаўсюджвалася і на падобныя настойкі. Разам з адменай абмежавання начных продажаў была адменена і яна. Хоць прадстаўнікі праваахоўных органаў не раз падкрэслівалі, што падобныя абмежаванні толькі на карысць грамадскаму парадку. Але ў маштабах краіны мер па стрымліванні продажаў спіртазмяшчальных медпрэпаратаў пакуль не ўводзілася. Зрэшты, кожны выканкам у праве сам прымаць рашэнні пра абмежаванні продажу алкаголю ў асобныя дні ці гадзіны.
Адзінае абмежаванне, якое можа быць выкарыстана ў адносінах да аматараў заспакаяльных настоек у аптэках, — забарона на знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення, у тым ліку і пасля настоек. За гэта могуць затрымаць і аштрафаваць.
Як у суседзяў?
Яшчэ вясной Міністэрства аховы здароўя Расіі вырашыла забараніць спіртазмяшчальныя лекавыя настойкі ў вялікіх флаконах. Цяпер яны могуць прадавацца толькі ў тары не больш за 25 мілілітраў. Абмежаваны продаж настоек у Крыме. Але ў іншых рэгіёнах барацьба з "лекавым алкагалізмам" ідзе не так эфектыўна. А дзе-нідзе і зусім з адваротным поспехам. Напрыклад, на днях у Калузе з'явіўся спецыяльны аўтамат па продажы настойкі глогу. За 20 рублёў "пакутнікі" могуць атрымаць неабходны флакон у любы час сутак.
У многіх краінах продаж спіртазмяшчальных медыкаментаў абмежаваны ўзростам пакупніка або часам зусім забароненаы. Вядома, зусім забараніць лекавыя прэпараты, настоі на спірце, немагчыма — занадта многія не могуць абысціся без настойкі глогу, півоні або валяр'яны.
Да таго ж, аднымі забаронамі праблему алкагалізму не вырашыць — у ход могуць пайсці іншыя спіртазмяшчальныя вадкасці, напрыклад адэкалоны і шклоачышчальнікі, якія здольныя нанесці здароўю куды большую шкоду, аж да смяротнага сыходу. Але і ператвараць аптэкі ў "румачную", даступную без абмежаванняў, — таксама не выйсце.