Каласкоў вам у букецік: фларыст распавяла, як палюбіць восень

© Photo : из личного архиваПалявыя кветкі
Палявыя кветкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пакуль вы з цяжкасцю прачыналіся восеньскай раніцай, хуталіся ў шалік і лянотна выбіраліся на працу, фларыст распавяла, за што варта любіць восень і ў чым зачараванне восеньскіх букетаў з гарбузамі.

Алена Васільева, Sputnik.

Як выглядае ідэальны восеньскі букет і з якімі патрабаваннямі звяртаюцца да фларыстаў беларускі і беларусы, спецыяльна для Sputnik распавяла фларыст Алеся.

Вераснёўскі букет. - Sputnik Беларусь
Фота
Душэўныя нацюрморты Наталлі Дораш

Калі да цюльпанаў далёка

Пакуль вы сутаргава шукаеце падставы не сумаваць па восені і сярод вашых упадабанняў — цёплы шалік і кубак гарачай кавы, Sputnik распытаў фларыста пра восеньскія букеты. Высветлілася, што нават для тых, чыя праца неадрыўна звязана з прыродным красаваннем, восень — не туга, а магчымасць разнастаіць сваю працу. Напрыклад, уплятаючы ў букецікі каласкі, верас, рабіну і нават маленькія гарбузікі.

"Лета падарыла нам шмат выдатных імгненняў, але неўзабаве змянілася яркай, вельмі яркай сёлета восенню з яе залатым і чырвоным лісцем, гарклявым пахам жалудоў і рабіны, выдатным ураджаем хрумсткіх яблыкаў, усіх гатункаў і формаў капусты, кабачкоў і прыгажуноў-гарбузікаў. Восеньскія букеты сталі больш "смачнымі". У іх уключаюць сезонныя гародніну і садавіну, дадаючы садовых кветак", — распавяла фларыст.

© Photo : из личного архива О. БабочкинойНават гафракардон надае букеціку шарму
Даже гофрокартон может придать букету шарма - Sputnik Беларусь
Нават гафракардон надае букеціку шарму

Аказваецца, у восеньскіх букетах акрамя непасрэдна кветак можна ўбачыць кукурузу, капусту, цыбулю, часнык, маленькія гарбузы, яблыкі, перчыкі. Алеся раскрыла сакрэт, як дадаць у букецік колеру і зрабіць яго па-сапраўднаму восеньскім.

"У гэтым дапамогуць плады арабіы і духмянага ляснога верасу. Незвычайныя букеты атрымліваюцца, калі зрабіць іх на каркасе, гэта значыць на нейкай спецыяльна сплеценай аснове. Каркасы могуць быць з галінак, з палачак, могуць быць з саломай і каласамі. У каркас можна ўплесці верас або любімыя мною сухоцветы, напрыклад, мяккія "заячыя" хвосцікі лагуруса або шчаціністыя шапачкі фаларыса. Любы букет на каркасе будзе выглядаць арыгінальна і вельмі цікава", — падзялілася ўласнымі ўпадабаннямі фларыст.

Альтэрнатыва галандцам — на кветніках з лецішча

А сярод заказчыкаў папулярнасцю карыстаюцца букеты з сезонных кветак — астраў, вяргінь, гладыёлусаў, цыній, хрызантэм, геленіума і мантбрэцыі, сланечнікаў. За восеньскі букецік у крафтавай паперы з уплеценымі ў яго гароднінай, садавінай і кветкамі давядзецца аддаць ад 35 рублёў.

© Photo : из личного архива Гарбуз і спелыя каласы - што можа быць лепш для вытанчанага восеньскага букета?
Тыква и зрелые колосья - что может быть лучше для изысканного осеннего букета? - Sputnik Беларусь
Гарбуз і спелыя каласы - што можа быць лепш для вытанчанага восеньскага букета?

"Кветкі на градах — гэта цэлае буйства фарбаў, разнастайнасць фактур і варыяцый. Прычым менавіта ў гэтым сезоне вельмі папулярнымі сталі гладыёлусы самых цікавых расфарбовак — далікатна-ружовыя, лімонныя, ярка-бардовыя — усе свае, беларускія, родныя і таму такія любімыя. А чаго вартыя неверагодна фактурныя пампоны вяргінь і астры самых незвычайных адценняў — ласосевыя, напрыклад. Годная замена заморскім галандскім прыгажуням", — лічыць Алеся.

Сама фларыст любіць уключаць як у летнія, так і ў восеньскія букеты каласкі — яна ўпэўненая, што тыя дадаюць прастаты і пры гэтым патрэбнай фактуры букету. А яе кліентам палюбіліся засушаныя букецікі з дробнымі куставымі ружамі і зборам сухацветаў.

"У сённяшніх умовах пры замове букета ўсім хацелася б зэканоміць, таму мілы палявы, лясны або садовы букет — гэта заўсёды выдатны варыянт, тым больш што восеньскі садовы букет — гэта так апетытна, сакавіта і прыгожа! Усё часцей у кампазіцыях і букетах фларысты выкарыстоўваюць садавіну і гародніну, лаванду. Арыгінальна глядзяцца даўгавечныя кампазіцыі ў драўляных скрыначках або нават гародніне — напрыклад, у гарбузе. Усё часцей можна ўбачыць прыгожа задэкараваныя кветкавыя крамы і крамы горада, дзе восенню памаранчавыя гарбузы прыўносяць яркі і сакавіты акцэнт у афармленне", — узрушвае ўяўленне маляўнічымі апавяданнямі фларыст.

Чаго хоча жанчына

Алеся падлічыла — беларусы замаўляюць кветкі звычайна на дні нараджэння, вяселлі, 1 Верасня, Дзень настаўніка, Дзень маці, 8 Сакавіка.

© Photo : из личного архива О.БабочкинойБукет з герберамі
Букет с герберами - Sputnik Беларусь
Букет з герберамі

"Увосень на 1 Верасня і Дзень настаўніка любяць замаўляць яркія букеты з астраў і вяргіняў, часам у манагаме (гэта значыць з кветкамі аднаго або падобнага колеру) або двух, трох сугучных колераў (напрыклад, жоўты, аранжавы, чырвоны), ці ўвогуле рознакаляровыя букеты, якія дзівяць колькасцю кветак і разнастайнасцю фактур.

Сярод упаковак па-ранейшаму лідзіруе экалагічная крафт-папера, якая бывае тонкай і шчыльнай, з малюнкам або без, сучасная, рэтра або ў выглядзе англійскай газеты. Фларыст распавяла, што ў гэтым сезоне ўпадабаныя шматлікімі модніцамі піёнападобныя ружы, якія вызначаюцца сваёй незвычайнай серцавінкай. Сярод іх самыя вядомыя ружы Дэвіда Осціна, ружы П'яна і многія іншыя.

Букецік для настаўніка з восеньскіх кветак абыйдзецца ў дваццаць беларускіх рублёў. Даражэй каштуюць букеты для нявест, але і праца над імі куды складаней. За нескладаны букецік нявесты давядзецца аддаць 130-150 рублёў, а вось букет з несезоннымі дарагімі гатункамі кветак, напрыклад, піёнападобнай ружай, абыйдзецца ў дзвесце рублёў і нават больш.

"Часам, атрымліваючы вясельны заказ на букет або афармленне, сутыкаешся з недахопам кветак патрэбнага гатунку ў дадзены канкрэтны сезон або тым, што заказаныя кветкі дрэннай якасці па-за сваім сезонам. Самай вялікай праблемай пры падрыхтоўцы да вясельнага афармлення можа быць страта замовы пастаўшчыком, прыход іншых кветак (напрыклад, іншага колеру або іншага гатунку) ці прыход кветак дрэннай якасці", — патлумачыла Алеся. Фларысты заўжды бяруць на сябе рызыку. Аднак Алеся запэўнівае — да апошняга імкнуцца стварыць ідэальны букет і ідэальны дэкор для самага важнага дня.

З гарбуза можа атрымацца выдатная ваза, а з

"Бо нават самага надзейнага пастаўшчыка кветак могуць падвесці яго заморскія пастаўшчыкі або банальна дрэннае надвор'е, або неўраджай, бо кветкі — жывы матэрыял, і нават у адным пачку могуць быць зусім рознага колеру, што таксама неабходна агаворваць, асабліва ў вясельнай замове, дзе ўсё павінна быць прадумана ідэальна — ад гатунку кветак да дэкору ножкі букета", — распавяла пра складанасці работы фларыстаў Алеся.

Шыпы і ружы

І хоць старонняму назіральніку здаецца, што праца фларыста лёгкая і паэтычная, а працоўнае месца — райскі куток, Алеся гатовая гэты міф разьвеяць.

"Пошукі кветак патрэбнага гатунку па ўсім горадзе, апрацоўка і ўтрыманне іх у правільных умовах, падрезка і замена вады, выкананне маштабных заказаў па дэкоры цэлых памяшканняў на мерапрыемствы, раны ад прылады і вострых шыпоў — гэта толькі маленькая частка прыгожай працы.

На стварэнне вясельнага букета парой сыходзіць ад гадзіны да трох-чатырох — і гэта толькі на зборку! А да гэтага праходзіць этап ачысткі і падрэзкі кожнага сцябла, што звычайна таксама займае некалькі гадзін пры вялікай замове і з'яўляецца самым працаёмкім працэсам.

Аднак намаганні вартыя таго, каб пабачыць шчаслівыя вачы нявесты ці чалавека, які нечакана атрымаў у падарунак букет кветак; жаніха і нявесты, якія ўбачылі дэкор іх вяселля, гэта сапраўды ні з чым не параўнальнае задавальненне — бачыць шчасце іншых людзей ад чагосьці, створанага тваімі рукамі. А ўжо калі нявеста кідаецца табе на шыю і абдымае, убачыўшы букет — гэта дакладна таго каштавала", — згадвае радасныя моманты Алеся. Звычайна, падбіраючы фларыста, заказчык разглядае працы ў сацыяльных сетках і так, анлайн, робіць свой выбар.

"Пры замове фларысты звычайна просяць вызначыцца з каляровай гамай букета, самім "настроем" букета — бунтарскім, пяшчотным, калючым, ягадна-смачным і гэтак далей. Цяпер можна ўключаць суккуленты ў падарункавыя і вясельныя букеты, нават ва ўпрыгажэнні для нявесты і жаніха, і сябровак", — распавяла пра сучасныя модныя накірункі ў фларыстыцы Алеся.

Фларысты могуць знайсці працу ў фларыстычных крамах, салонах кветак і суккулентаў, батанічных і аптэкарскіх садках.

"У Мінску на сённяшні дзень даволі вялікая колькасць фларыстычных курсаў і майстар-класаў для любога ўзроўню авалодання гэтай нялёгкай, але, сапраўды, такой прыгожай прафесіяй. Арганізоўваюць нават карпаратыўныя майстар-класы на Вялікдзень, 8 Сакавіка ці Каляды. Звычайна вельмі гуртуе любая калектыўная сумесная творчасць і стварэнне прыгожага", — упэўненая фларыст.

© Photo : из личного архива У гэтага букета - пах восені, замешаны на водары антонаўкі
А от этого букета с гортензией пахнет осенью и антоновскими яблоками - Sputnik Беларусь
У гэтага букета - пах восені, замешаны на водары антонаўкі

Букецік з прадказаннем

Лета і восень — любімыя поры года фларыста.

"Улетку, як сказала адна фларыст, букеты нявесты растуць на палях і лугах, ды і ў лесе можна знайсці шмат цікавага, калі звярнуць увагу, наколькі там усё прыгожа. Улетку ў якасці мілых падаруначкаў на мерапрыемства я рабіла пакуначкі з палявымі кветкамі, сабранымі на найбліжэйшым лузе — лугоў побач шмат. Так і нарадзілася ідэя стварэння простых букецік у крафт-паперы, згорнутай у кулек, як калісьці заварочвалі цукеркі альбо семачкі бабулі. У ход ішлі яркія рамонкі, сінія васількі, бязважкія і фігурныя сцяблы пастушай сумкі, Іван-ды-Мар'я, сныць, сумнік, піжма і каласы. Крыніцай натхнення былі веласіпедныя і машынныя выезды на палі і азёры з палаткай, дзе, адарваўшыся ад гарадской мітусні, так выразна адчувалася чароўная сіла і спакой прыроды. І пасля прыгажосці нашых палявых кветак нават высакародныя ружы адыходзілі на другі план", — распавяла Алеся.

© Photo : из личного архива Восеньскія кветкі - крыніца натхнення
Осенние цветы не повод для грусти, а повод для вдохновения - Sputnik Беларусь
Восеньскія кветкі - крыніца натхнення

Фларыст прадказала, што зусім хутка, зімой, у букетах з'явіцца духмяная ігліца, гваздзіка і цынамон, спецыі і бавоўна, яркія канфеці і свечкі.

"Будуць у модзе ўпрыгожаныя вянкі на дзверы і сімвалічныя калядныя вянкі са свечкамі на стол. А вясна — гэта час першацветаў, велікодных яек, цюльпанаў і ландышаў. Абуджаецца прырода, і з ёй зноў з'яўляюцца выдатныя сезонныя кветкі і расліны, так любімыя ўсімі фларыстамі", — распавяла Алеся, тым самым пацвердзіўшы, што ў любы сезон у нас ёсць падстава чакаць чароўны букецік.

Стужка навiн
0