МІНСК, 6 кас — Sputnik. Павільён Беларусі на ВДНГ у Маскве цалкам адрэстаўруюць да канца кастрычніка — на гэты перыяд запланавана завяршэнне работ, паведамілі ў чацвер у прэс-службе маскоўскай мэрыі. Будынак павільёна не рэстаўравалі з моманту пабудовы — 1954 года. Рэстаўрацыя павільёна пачалася ў 2007 годзе і працягвалася амаль дзесяць гадоў.
Паводле інфармацыі маскоўскай мэрыі, ужо да канца кастрычніка павільён будзе цалкам адрэстаўраваны. На будынак вернуцца фігуры "Працаўнікі Беларусі" — мастакі змаглі стварыць пяць копій скульптур па злепках.
Вышыня кожнай з фігур складае два метры. "Копіі выкананы з надвор'еўстойлівых кампазітных матэрыялаў за кошт беларускага боку", — распавялі ў прэс-службе ВДНХ і дадалі, што гістарычныя скульптуры закансервуюць, а іх элементы абяцаюць захаваць у беларускім павільёне.
Падчас рэстаўрацыі павільён Беларусі на ВДНХ працягваў працу — тут адбываліся кірмашы і культурныя мерапрыемствы.