МІНСК, 6 кас — Sputnik. Расійскі футбаліст, паўабаронца алма-атынскага "Кайрата" Андрэй Аршавін стрымаў слова і пагаліў казахстанскага блогера Пятра Волікава, які прайграў заклад аб колькасці забітых хаўбэкам за сезон галоў, паведамляе Sputnik Казахстан.
На старце новага сезона Волікаў з упэўненасцю заявіў, што Арашвін не зможа забіць за сваю новую каманду восем галоў, калі ж такое здарыцца, ён пагаліцца "пад нуль".
У матчы 28-га тура чэмпіянату Казахстана супраць "Рэйнджэрс" (1:0) 25 верасня Аршавін забіў свой восьмы гол у турніры. Пасля гэтага на канале "Кайрата" ў YouTube з'явіўся відэазварот футбаліста да журналіста, дзе Аршавін нагадаў пра абяцанне і папрасіў прызначыць месца і час сустрэчы, дзе ён змог бы пагаліць уласнаручна смельчака, які, аднак, прайграў.
Сустрэча ўдзельнікаў завочнага заклада адбылася ў гандлёвым цэнтры. Аршавін пад апладысменты прысутных пры дапамозе электрычнай машынкі "зрабіў стрыжку" Волікаву.
"Мне даводзілася трымаць машынку, але працаваў з ёй упершыню", — сказаў футбаліст, дадаўшы, што ўпершыню пострыг чалавека. Пасля гэтага адбылася аўтограф-сесія футбаліста.
"На бліжэйшыя два месяцы дакладна так, а потым прэзідэнт скажа сваё жаданне", — паведаміў Аршавін журналістам, адказваючы на пытанне, ці звязвае ён з "Кайратам" сваю спартовую будучыню.