МІНСК, 6 кас — Sputnik. Член брытанскай каралеўскай сям'і прынц Майкл Кентскі наведае Беларусь 10-13 кастрычніка, паведаміў у чацвер журналістам афіцыйны прадстаўнік МЗС рэспублікі Дзмітрый Мірончык.
Стрыечны брат каралевы Лізаветы прыедзе ў Мінск на наступным тыдні.
"Плануецца правядзенне сустрэч з беларускімі афіцыйнымі асобамі, наведванне Парку высокіх тэхналогій, Нацыянальнага мастацкага музея, музея ВАВ і комплексу Хатынь", — распавёў Мірончык.
Паводле слоў прадстаўніка МЗС, прынц вядомы сваёй цікавасцю да дабрачыннасці і міжнародных праектаў — асабліва ў сферы бяспекі дарожнага руху.
Прадстаўнік МЗС выказаў упэўненасць, што візіт прынца Майкла Кентскага дапаможа пашырэнню культурных сувязяў паміж краінамі.