МІНСК, 7 кас — Sputnik. Імя ўладальніка сёлетняй Нобелеўскай прэміі назавуць у пятніцу ў сталіцы Нарвегіі.
Прэмію міру лічаць адной з самых абмяркоўваемых сярод "нобелевак". У розныя гады яе ўдастойваліся Еўрасаюз, прэзідэнт ЗША Барак Абама, першы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў і іншыя дзеячы.
Імёны намінантаў на прэмію засакрэчаныя на працягу 50 гадоў, аднак эксперты мяркуюць, што высокія шанцы на яе атрыманне ёсць у былога супрацоўніка АНБ ЗША Эдварда Сноудэна, сірыйскай валанцёрскай арганізацыі "Белыя каскі", жыхароў грэцкіх выспаў і канцлера Германіі Ангелы Меркель.
Сярод магчымых уладальнікаў букмекеры называюць кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа і нават рэпера Канье Ўэста, аднак іх шанцы на яе атрыманне ацэньваюцца як вельмі нізкія. Усяго, як распавёў Нобелеўскі камітэт, на ўзнагароду сёлета прэтэндуюць 376 кандыдатаў — 228 чалавек і 148 арганізацый. Уладальнік яе атрымае грашовы прыз на суму больш за 930 тысяч долараў і будзе ўзнагароджаны на ўрачыстай цырымоніі 10 снежня. Імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі па эканоміцы будзе названа 10 кастрычніка, па літаратуры — у чацвер 13-га кастрычніка.