https://bel.sputnik.by/20161007/pachavanni-vayna-1025536415.html
Масавае пахаванне часоў ВАВ выяўлена пад Светлагорскам
Масавае пахаванне часоў ВАВ выяўлена пад Светлагорскам
Sputnik Беларусь
Да поўдня пятніцы байцы спецбатальёна змаглі атрымаць астанкі 18 чалавек, аднак ідэнтыфікаваць, каму яны належаць, пакуль немагчыма. 07.10.2016, Sputnik Беларусь
2016-10-07T17:00+0300
2016-10-07T17:00+0300
2016-10-07T17:00+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/i/logo/logo-social.png
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае
у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае
Масавае пахаванне часоў ВАВ выяўлена пад Светлагорскам
Да поўдня пятніцы байцы спецбатальёна змаглі атрымаць астанкі 18 чалавек, аднак ідэнтыфікаваць, каму яны належаць, пакуль немагчыма.
МІНСК, 7 кас — Sputnik. Масавае пахаванне выяўлена недалёка ад Светлагорска (Гомельская вобласць), знойдзеныя чалавечыя парэшткі адносяцца да перыяду Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе ТРК "Ранак".
Раскопкі праводзяцца паблізу вёскі Мольча. Байцы 52-га спецыялізаванага пошукавага батальёна працуюць на мясцовасці, прылеглай да аўтадарогі Чыркавічы — Дуброва, дзе было знойдзена пахаванне.
"Паводле слоў намесніка камандзіра спецыялізаванай пошукавай роты старэйшага лейтэнанта Алега Клімава, гэта пахаванне часоў вайны", — піша "Ранак".
Да поўдня пятніцы, 7 кастрычніка, вайскоўцы вынялі астанкі 18 чалавек. Ідэнтыфікаваць, хто быў пахаваны ў брацкай магіле, пакуль складана. "Адсутнічаюць элементы адзення, знакі адрознення, рыштунку, зброі або боепрыпасаў", — паведамляе СМІ.
"Толькі дзве падэшвы ад ваеннага абутку, як мяркуецца, савецкай і нямецкай вытворчасці", — удакладняе "Ранак".
Пошукавыя работы працягваюцца.