Радыё

Астролаг: Джалі і Піт развядуцца і больш не будуць разам

© Sputnik / Виктор ТолочкоАстролаг Вячаслаў Бонча
Астролаг Вячаслаў Бонча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вячаслаў Бонча упэўнены: на адносінах самай эфектнай пары Галівуду – Анджэліны Джоалі і Брэда Піта – можна ставіць крыж.

З пункту гледжання зорак шлюб Брэда Піта і Анджэліны Джалі з самага пачатку быў няпростым, паколькі галівудскія акцёры нарадзіліся пад супрацьлеглымі знакамі, сказаў радыё Sputnik Беларусь астролаг Вячаслаў Бонча.

Астролог Вячеслав Бонча рассказал, чем закончится развод Бранджелины

"Анджэліна з'яўляецца Блізнюком, а яе муж — Стралец. Каб такая пара магла праіснаваць доўга, яны павінны прыцірацца і саступаць. Калі ж кожны будзе цягнуць коўдру на сябе, такі саюз хутка распадзецца", — кажа астролаг. Паводле яго слоў, працэдура разводу "зорнай" пары пачалася паблізу месяцовага зацмення, што кажа аб фатальнасці падзеі.

"Зваротнай дарогі няма. Яны будуць доўга судзіцца, дзяліць маёмасць, апеку над дзецьмі, але разам жыць, хутчэй за ўсё, ужо не будуць", — сцвярджае Бонча.

Пры гэтым Джалі, згодна са словамі астролага, перажыве развод лягчэй, чым Піт, паколькі ў яе гараскопе ёсць вылучаны знак Рака, што кажа аб схільнасці да хатняга агменю.

"Яна больш сямейны чалавек і здольная больш даць сваім дзецям. Можна меркаваць, што менавіта яна была ініцыятарам усынаўлення дзяцей", — кажа Бонча.

Што ж тычыцца Брэда Піта, то ён, па словах астролага, будзе цяжка перажываць развод, паколькі ён вельмі адданы чалавек. У той жа час акцёр цягнецца да такіх жа верных і жаноцкіх жанчын, якія схільныя падпарадкоўвацца, а Джалі да іх не належыць.

Поўную версію інтэрв'ю з астролагам Вячаславам Бончам слухайце ў аўдыёзапісе.

Стужка навiн
0