Ацяпленне ў жылых дамах Мінска пачнуць уключаць сёння

© Sputnik / Сергей ЛескетьКаток грэецца
Каток грэецца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Батарэі ў мінчан пацяплеюць ужо сёння, сталічныя ўлады абяцаюць, што ў бліжэйшыя тры дні цяпло з'явіцца ў кожнай гарадской кватэры.

МІНСК, 10 кас — Sputnik. Ацяпляць жылы фонд пачнуць у беларускай сталіцы з гэтага панядзелка, у тэрмін да трох дзён цяпло з'явіцца ва ўсіх кватэрах.

Батарэі просяць цяпла

Ацяпляльны сезон стартаваў у Беларусі на мінулым тыдні: у абласцях і Мінску цяпло далі ў сацыяльныя аб'екты — дзіцячыя сады, бальніцы, паліклінікі і школы. Да канца тыдня тэмпература паветра ўмацавалася на адзнацы ніжэй за 8 градусаў, таму ўлады сталіцы прынялі рашэнне ўключаць ацяпленне і ў жылым фондзе. Батарэі пачнуць награвацца ўжо з 10 кастрычніка. У сталіцы адведзена да трох дзён на тое, каб цяпло з'явілася ва ўсіх дамах і кватэрах, звычайна гарадскія службы ў гэты тэрмін укладваюцца. Кожная вобласць і Мінск самастойна прымаюць рашэнні пра старт ацяпляльнага сезона: на гэтым тыдні ён павінен пачацца і ва ўсіх астатніх гарадах краіны.

У сацыяльных аб'ектах ужо цёпла

Як паведамілі ў РУП "Мінскэнерга" па стане на 13:00 07.10.2016 г. ацяпленне ўключана ў 99% аб'ектаў сацыяльнай сферы Мінска. Па вобласці таксама цалкам уключана ацяпленне ў дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках у Барысаве, Жодзіне, Слуцку, Вілейцы, Маладзечна. У Слуцку раённым выканкамам прынята рашэнне аб уключэнні ацяплення не толькі сацыяльнай сферы, але і жылога фонду горада.

Камунальнікі абяцаюць, што тарыфы на ацяпленне сёлета павінны застацца на ўзроўні мiнулых студзеня-лютага.

Стужка навiн
0