"Мінімалку" за верасень праіндэксуюць на 5,4%

© SputnikБеларускія грошы
Беларускія грошы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Такі ўзровень індэксацыі звязаны з тым, што інфляцыя ў верасні не перавысіла 5% да мінулага павышэння. Зарплаты, стыпендыі і забеспячэнні вайскоўцам індэксавацца не будуць.

МІНСК, 10 кас — Sputnik. Памер месячнай мінімальнай заработнай платы (МЗП) за верасень бягучага года індэксуецца, як і ў папярэднім месяцы, на 5,4%, паведамілі Sputnik у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны насельніцтва.

З 1 студзеня бягучага года месячная мінімальная заработная плата ўстаноўлена ўрадам у памеры 2 мільёны 300 тысяч недамінаваных рублёў. За верасень, з улікам індэксацыі, МЗП складзе, у дэнамінаваныя грашовых адзінках, 239 рублёў і 48 капеек.

У Мінпрацы патлумачылі, што такі памер індэксацыі абумоўлены тым, што ўзровень інфляцыі ў верасні не перавысіў пяціпрацэнтны парог да месяца яе папярэдняй індэксацыі (чэрвень 2016 года).

У міністэрстве дадалі, што грашовыя даходы (зарплата ў бюджэтнай сферы і дзяржслужачых, стыпендыі, памер грашовага забеспячэння ваеннаслужачых, курсантаў і сувораўцаў) індэксавацца не будуць, паколькі ўзровень інфляцыі не перавысіў пяціпрацэнтны парог да месяца папярэдняй індэксацыі ў красавіку 2016 года.

Дапамогі па беспрацоўі, стыпендыі ў перыяд прафесійнай перападрыхтоўкі па накіраванню органаў занятасці, будуць праіндэксаваныя на 5,4%, як і ўзровень МЗП.

Мінімальная заработная плата ўяўляе сабой дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы. Наймальнік не мае права плаціць работніку заробак менш гэтага памера.

Стужка навiн
0