Выбар пасла: што наведаць на XVI Тыдні італьянскай мовы

© Photo : страница посольства Италии в FacebookПасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі
Пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спецыяльна для Sputnik пасол Італіі ў Беларусi Стэфана Б'янкі распавёў пра тое, якія мерапрыемствы Сусветнага тыдня італьянскай мовы ў Мінску ён лічыць абавязковымі да наведвання.

МІНСК, 10 кас — Sputnik. І мода, і опера, і мовазнаўства — пасольства Італіі прадставіла яркую праграму мерапрыемстваў, якія пройдуць у рамках Сусветнага тыдня італьянскай мовы. А каб чытачу было прасцей зарыентавацца ў гэтай разнастайнасці, Sputnik папрасіў дапамагчы вызначыцца з тым, куды пайсці, пасла Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі.

"Хацеў бы асабліва адзначыць упадабаны беларусам фестываль італьянскага кіно. Ён пачынаецца заўтра, 11 кастрычніка, у мінскім кінатэатры "Перамога". Фільмы будуць дэманстравацца на італьянскай мове з рускімі субтытрамі. Уваход — вольны", — запрасіў пасол знатакоў кінематографа.

А на наступны дзень, 12 кастрычніка, у Нацыянальнай акадэміі навук пройдзе канферэнцыя, прысвечаная італьянскай мове і пошуку нацыянальнай ідэнтычнасці. Пасол адзначыў, што гэтае мерапрыемства асабліва будзе цікава філолагам і тым, хто вывучае італьянскую мову.

"Асабліва хачу запрасіць на канцэрт мінскага струннага квартэта з удзелам італьянскага майстра лютні. Канцэрт адбудзецца 22 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі. А кульмінацыяй музычных мерапрыемстваў пасольства стане пастаноўка оперы "Травіята" з удзелам беларускіх, італьянскіх і французскіх артыстаў. Опера будзе пастаўлена 27 кастрычніка ў Тэатры оперы і балета", — падкрэсліў пасол.

Італьянцы не маглі абыйсці бокам тэму моды. Паказы "Мода Італія" пройдуць у гатэлі "Рэнесанс" 28-29 кастрычніка. А ў "Белэкспа" падчас паказаў Belarus Fashion Week пры падтрымцы пасольства сваю калекцыю пакажа модны італьянскі дом "Лейтматыў". У канцы кастрычніка таксама адбудзецца лекцыя прадстаўніка інстытута дызайну і моды "Марангоні".

Пасол парэкамендаваў падпісацца на амбасаду ў сацсетках і сачыць за публікацыямі, каб не прапусціць ні адной моднай падзеі.

Стужка навiн
0