Сібірскі кедр за макулатуру прапануе "Зялёная сетка"

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛіпавыя прысады
Ліпавыя прысады - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Таварыства "Зялёная сетка" заклікае мінчан адзначыць Міжнародны дзень без паперы акцыяй па абмене макулатуры на саджанцы.

МІНСК, 11 кас — Sputnik. Акцыя запачаткавалася летась, а сёлета, 13 кастрычніка (чацвер), актывісты кампаніі "Гарадскі Ляснічы" прапануюць мінчанам, у якіх сабралася шмат макулатуры, абмяняць яе на маладзенькія кедры, паведамляецца на "Зялёным партале" таварыства "Зялёная сетка".

Экалагічныя актывісты запрашаюць гараджан далучыцца да акцыі, зрабіўшы эканомію і збор папяровых рэсурсаў добрай звычкай.

Мерапрыемства адбудзецца з 17.00 да 20.00 па адрасе: вуліца Смалячкова, 14а (раён плошчы Перамогі). У дворыку ўсіх будуць частаваць гарачай гарбатай і хатняй выпечкай.

На гэты раз арганізатары падрыхтавалі больш за 100 саджанцаў сібірскіх кедраў, якія можна атрымаць за 5 кг макулатуры. Пасадзіць дрэўца можна на сваім лецішчы ці дзе-небудзь за горадам, а вось каб зрабіць гэта ў межах горада, патрэбны спецыяльны дазвол ад ЖЭСа.

Стужка навiн
0