Экс-кіраўнік Эстоніі прэзідэнцкі палац пакінуў стыльна

© © Евгений АшихминПрэзідэнт Эстоніі Томас Хендрык Ільвес
Прэзідэнт Эстоніі Томас Хендрык Ільвес - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Томаса Хендрыка Ільвеса на пасадзе прэзідэнта Эстоніі змяніла Керсці Кальюлайд, чытайце ў аглядзе Sputnik, як Ільвес развітваўся з уладай.

МІНСК, 11 кас — Sputnik. Цырымонія перадачы сімвала дзяржаўнай улады і развітальны прыём у мастацкім музеі, урачысты ад'езд на рэтра-аўто і апошні прэзідэнцкі твіт. Sputnik Эстонія паведамляе падрабязнасці растання Томаса Хендрыка Ільвеса з крэслам кіраўніка дзяржавы.

Керсці Кальюлайд - Sputnik Беларусь
Прэзідэнтам Эстоніі ўпершыню стала жанчына

Мы пакінулі гэтае месца стыльна

Ільвес займаў прэзідэнцкую пасаду ўжо двойчы і, згодна з Канстытуцыяй, не мог быць абраны на трэці тэрмін. У мінулы панядзелак ён перадаў новаму кіраўніку рэспублікі Керсці Кальюлайд сімвал дзяржаўнай улады — прэзідэнцкi ланцуг.

У Кадрыагорскім мастацкім музеі, які ўваходзіць у склад прэзідэнцкага комплекса, з гэтай нагоды ладзіўся развітальны прыём прэзідэнта. Гасцей прымалі Томас Хендрык Ільвес з жонкай Іевай і Керсці Кальюлайд з мужам Георгам-Рэнэ Максімоўскім. Пасля ўрачыстай цырымоніі суджэнцы Ільвес пакінулі Кадрыорг на амерыканскім рэтра-аўтамабілі Cadillac.

Што запомняць эстонцы пра Ільвеса

Як высветлілася ў выніку праведзенага Sputnik Эстонія апытання, Ільвес застанецца ў гісторыі не дзякуючы нейкім дзеянням або сказаным словам, а дзякуючы свайму неардынарнаму вобразу.

У прыватнасці, больш за ўсё Ільвес запомніўся чытачам сваім характэрным "матылём". Гэтую дэталь адзначыла амаль чвэрць ад усіх рэспандэнтаў. Звычку насіць гальштук-матыль замест традыцыйнага гальштука прэзідэнт, па яго ўласным прызнанні, пераняў ад свайго бацькі.

© © Евгений АшихминПрэзідэнт Эстоніі Томас Хендрык Ільвес.
Президент Эстонии Тоомас Хендрик Ильвес. - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Эстоніі Томас Хендрык Ільвес.

На другім месцы апынуліся прыгоды Томаса Хендрыка Ільвеса на любоўным фронце. Яго гучны развод з Эвелін Ільвес пасля больш чым 10 гадоў шлюбу заспеў грамадства знянацку. Яшчэ больш усіх ўразіла, што новая абранніца прэзідэнта Іева Купцэ апынулася малодшай за яго на 24 гады. А сёлета вясной пара паведаміла, што яны чакаюць дзіцяці, якое павіннна з'явіцца на свет ужо пасля сыходу Ільвеса з пасады кіраўніка дзяржавы.

© AFP 2024 / RAIGO PAJULAПрэзідэнт Эстоніі Ільвес з жонкай Іевай.
Президент Эстонии Ильвес с супругой Иевой. - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Эстоніі Ільвес з жонкай Іевай.

Пятая частка рэспандэнтаў адзначыла, што прэзідэнцтва Томаса Хендрыка Ільвеса не запомнілася ім нічым. 13% рэспандэнтаў узгадалі прэзідэнту яго крытычныя выказванні ў адрас неграмадзян, прыкладна столькі ж апытаных адзначылі, што менавіта на прэзідэнцтва Ільвеса прыпала сумна вядомая "бронзавая ноч". Дзясятая частка ўдзельнікаў апытання ўзгадалі, што акурат пры Ільвес было дадзенае зялёнае святло скандальнай рэформе адукацыі, крытыка ў адрас якой не сціхае да гэтага часу.

Хто вы, містэр Ільвес

Ільвес нарадзіўся 26 снежня 1953 года ў Стакгольме ў сям'і эстонцаў, якія пакінулі Эстонію пры наступленні Чырвонай арміі ўвосень 1944 года. У сярэдзіне 1950-х гадоў сям'я эмігравала ў ЗША. У 1976 году Ільвес скончыў Калумбійскі універсітэт, атрымаўшы ступень бакалаўра псіхалогіі, а ў 1978 годзе — Пенсільванскі ўніверсітэт, дзе стаў магістрам псіхалогіі. У 1984-1993 гадах Ільвес працаваў аналітыкам на радыёстанцыі "Свабодная Еўропа" і кіраўніком вяшчання на эстонскай мове.

© Sputnik / Илья Матусихис / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Эстоніі Томас Хендрык Ільвес.
Президент Эстонии Тоомас Хендрик Ильвес. - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Эстоніі Томас Хендрык Ільвес.

Пасля ўсталявання незалежнасці Эстоніі ў 1991 годзе Ільвес вярнуўся на радзіму. З 1993 года ён знаходзіўся на дыпламатычнай службе. З 1993 па 1996 гады быў паслом Эстоніі ў ЗША, Канадзе і Мексіцы. У 1996-1998 і 1999-2002 гадах займаў пасаду міністра замежных спраў Эстоніі. У 2004 годзе Ільвес быў абраны дэпутатам Еўрапарламента, дзе заняў пасаду намесніка старшыні камісіі па замежных справах. Томас Хендрык Ільвес упершыню быў абраны прэзідэнтам Эстоніі ў 2006 годзе. У 2011 годзе ён быў пераабраны на другі тэрмін.

Стужка навiн
0