Кіраўнік КДК: тарыфы на ЖКП будзем жорстка адсочваць

© Sputnik / Анна НефедоваСтаршыня Камітэта Дзяржкантроля Леанід Анфімаў
Старшыня Камітэта Дзяржкантроля Леанід Анфімаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Камітэт дзяржкантролю не ставіць самамэтай узбуджэнне крымінальных спраў праз неабгрунтаваныя тарыфы, але будзе жорстка спыняць парушэнні ў гэтай сферы.

МІНСК, 11 кас — Sputnik. Камітэт дзяржкантролю Беларусі з пачаткам ацяпляльнага сезона будзе больш жорстка адсочваць абгрунтаванасць тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, паведаміў кіраўнік КДК Леанід Анфімаў.

У бягучым годзе КДК займаўся пытаннем неабгрунтаванага павышэння тарыфаў, быў распачаты шэраг крымінальных спраў.

"Я не скажу, што гэтая праца скончана, але з уключэннем ацяплення мы будзем адсочваць, як фарміруюцца тарыфы. Я хачу вас запэўніць, што яны не будуць такімі, каб гэта выклікала незадаволенасць насельніцтва", — сказаў Анфімаў у аўторак журналістам у Мінску.

Ён падкрэсліў, што КДК не мае на мэце ўзбуджэнне крымінальных спраў, але мае намер жорстка спыняць парушэнні заканадаўства і рэагаваць на невыкананне сваіх абавязкаў службовымі асобамі. Анфімаў расказаў, што КДК мусіў умяшацца ў сітуацыю ў Радашковічах, дзе ва ўмовах халоднага надвор'я не было своечасова ўключана ацяпленне ў дзіцячых установах.

"Ніхто не мае на мэце ўзбуджэнне крымінальнай справы, гэта ж не 37-ы год у нас. Але пасля ўмяшання КДК у Радашковічах праблема будзе вырашана", — дадаў Анфімаў.

Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што любы факт парушэння заканадаўства і халатнасці будзе строга спыняцца камітэтам.

Стужка навiн
0