МІНСК, 12 кас — Sputnik. Мінгарвыканкам дазволіў уключыць ацяпленне ва ўсіх будынках Мінска з 13 кастрычніка, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook намеснік генеральнага дырэктара РУП "Мінскэнерга" Юрый Мішук.
Цяпло ў жылым фондзе беларускай сталіцы з'явілася ў панядзелак 10 кастрычніка, у сацыяльных аб'ектах ацяпленне ўключылі 7 кастрычніка.
"Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт дазволіў з 13 кастрычніка ўключэнне ацяплення ў грамадскіх, адміністрацыйных будынках, будынках прамысловых прадпрыемстваў і іншых аб'ектаў Мінска", — напісаў Мішук.
Раней меркавалася, што ў адміністрацыйных будынках пачнуць тапіць у канцы бягучага тыдня, аднак, па дадзеных Гідрамета, ужо ў чацвер чакаюцца замаразкі, а тэмпература паветра панізіцца да +5°С.