МАРГ выкрыў Мінпрамгандлю РФ у парушэнні артыкула дамовы аб ЕАЭС

© Sputnik / Виктор ТолочкоШыльда МАРГ
Шыльда МАРГ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі Мінпрам паскардзіўся, што іх расійскія калегі рэкамендавалі камунальным арганізацыям не купляць беларускія ліфты.

МІНСК, 12 кас — Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі просіць Федэральную антыманапольную службу РФ разабрацца ў дзеяннях Мінпрамгандлю РФ, які не рэкамендаваў купляць ліфты беларускай вытворчасці, паведамілі Sputnik у МАРГ.

Як распавялі ў ведамстве, у МАРГ паступіла інфармацыя ад беларускага Мінпрама аб абмежаванні канкурэнцыі на трансгранічным рынку ліфтавага абсталявання.

"Міністэрствам прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі ў жніўні 2016 года быў накіраваны рэкамендацыйны ліст рэгіянальным фондам капітальнага рамонту шматкватэрных дамоў аб прыярытэтным укараненні расійскага ліфтавага абсталявання, што не дазваляе беларускім вытворцам ліфтаў пастаўляць на рынак РФ свае апошнія распрацоўкі, у тым ліку з выкарыстаннем расійскіх матэрыялаў і камплектуючых", — растлумачылі ў МАРГ.

У беларускім антыманапольным ведамстве ўгледзелі ў гэтых дзеяннях прыкметы парушэння артыкула 75 "Агульныя прынцыпы канкурэнцыі" дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

У сувязі з гэтым МАРГ накіраваў у адрас ФАС РФ ліст, у якім просіць ацаніць, наколькі дзеянні Мінпрамгандлю РФ адпавядаюць палажэнням дамовы аб ЕАЭС і прыняць адпаведныя меры.

Стужка навiн
0