МІНСК, 12 кас — Sputnik. Абвінавачванні Расіі ў кібератаках на інтэрнэт-рэсурсы ведамстваў і штабы партый у ЗША — гэта "абсурд і блеф", заявіла спікер Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка.
"Гэта хітрасць, абсурд і чарговы блеф. Кібератакі сталі штодзённымі, яны здзяйсняюцца ва ўсім свеце на розныя сайты. На сайт прэзідэнта РФ таксама здзяйсняюцца штодня сотні нападаў, але мы не вінавацім у гэтым урад ЗША", — сказала яна, адказваючы на пытанні журналістаў.
Раней міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША і дырэктар нацыянальнай разведкі распаўсюдзілі заяву, у якой абвінавацілі Расію ў мэтанакіраваных спробах паўплываць на зыход выбараў у ЗША з дапамогай кібератак. Спецслужбы ЗША ўжо неаднаразова вінавацілі Расію ў тым, што яна спрабуе паўплываць на зыход выбараў, прычым намякалі, што Расія падтрымлівае кандыдата ад рэспубліканцаў Дональда Трампа.
Дзмітрый Пяскоў раней назваў гэтыя абвінавачванні "абсалютна галаслоўнымі". Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава таксама заявіла, што амерыканскія спецслужбы не прадставілі ніякіх дадзеных у падтрымку сваіх абвінавачванняў.