МІНСК, 12 кас — Sputnik. Старшы выкладчык філалагічнага факультэта БДУ Гардзей Хоміч атрымаў званне лаўрэата XVI Міжнароднага Пушкінскага конкурсу педагогаў-русістаў, паведамілі Sputnik ў прэс-службе ВНУ.
Конкурс праходзіць штогод сярод педагогаў-русістаў з усяго свету. Тэмай конкурсу ў бягучым годзе было "Вучэбная трывога. Хто і як рыхтуе настаўніка рускай у вашай краіне".
"Летась, як я ведаю, тэма была прысвечана Вялікай Перамозе, у гэтым — таму, як у розных краінах выкладаюць рускую мову", — распавёў Sputnik Хоміч.
Паводле слоў суразмоўцы Sputnik, у сваім эсэ ён сканцэнтраваў увагу на развазе пра выкладанне рускай мовы ў беларускіх універсітэтах.
"Адштурхваўся ад канкрэтных прыкладаў, рабіў абагульненні", — сказаў выкладчык.
Усяго эсэ на конкурс падалі выкладчыкі з 22 краін, а арганізатары сабралі 50 лепшых тэкстаў, аўтараў якіх запрасілі ў Маскву і ўрачыста ўзнагародзілі ў гарадской мэрыі.
Акрамя Хоміча, лаўрэатамі сталі і беларусы-выкладчыкі з Мінскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей, а выкладчык філфака раней станавіўся лаўрэатам і іншых прэстыжных конкурсаў — у тым ліку III Міжнароднага конкурсу "Лепшы настаўнік рускай славеснасці замежжа".