Колькасць аграэкасядзібаў у Беларусі павялічваецца з кожным годам: калі ў 2006 годзе ў краіне было афіцыйна зарэгістравана ўсяго 34 сядзібы, то ў 2016-м — ужо 2263, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Беларусі Уладзімір Несцяровіч.
Паводле яго слоў, людзі зразумелі, што гэта досыць выгадна і цікава.
"Уладальнікі аграэкасядзібаў сёння плацяць гадавы падатак у памеры адной базавай велічыні — гэта 21 рубель. І склалася сітуацыя, пры якой людзі плацілі гэты смешны падатак, атрымлівалі на выгадных умовах крэдыты, а далей іх не вельмі цікавіў гэты сельскі бізнэс. Замест таго, каб развіваць інфраструктуру на вёсцы і дапамагаць мясцовым жыхарам знаходзіць працу, яны развівалі гасцінічны бізнес, рэстаранны і атрымлівалі велізарны прыбытак. Прычым часцяком людзі нават не жылі ў гэтых вёсках. Таму вырашылі навесці парадак у гэтай справе: калі вы займаецеся такім бізнесам, тады гэта прадпрымальніцтва — рэгіструйцеся як ІП і плаціце адпаведныя падаткі, як гэта робіцца ў большасці краін", — растлумачыў Несцяровіч радыё Sputnik Беларусь.
Ён удакладніў, што сумы даходаў ад гэтай дзейнасцi вылічаюцца мільярдамі рублёў.
Міністэрствам спорту і турызму Беларусі распрацаваны праект указа, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у заканадаўства ў сферы аграэкатурызму, дакумент вынесены на грамадскае абмеркаванне. Дакументам, у прыватнасці, прапануецца лічыць арганізацыю вяселляў і банкетаў у беларускіх аграсядзібах прадпрымальніцкай дзейнасцю.
Поўную версію інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь з Уладзімірам Несцяровічам слухайце ў аўдыёзапісе.