Відэа

Ванна з лёдам, ці як белая мядзведзіца забаўляецца ў заапарку Арэгона

Падпісацца
Белая мядзведзіца па мянушцы Нора жыве ў заапарку амерыканскага горада Портленд (штат Арэгон). Глядзіце на відэа, як яна гуляе і куляецца ў надзіманым басейне з лёдам.

Супрацоўнікі заапарка знялі на відэа, як дзесяцімесячная мядзведзіца прымае ванну, а таксама заскаквае ў надзіманы басейн з колатым лёдам.

Нора нарадзілася ў заапарку горада Калюмбус 6 лістапада 2015 года. Яе маці нарадзіла двух медзведзянятаў, аднак з іх выжыў толькі адзін. Мядзведзіца даволі хутка страціла цікавасць да Норы, таму яе выхаваннем займаліся супрацоўнікі заапарка.

Улетку 2016 года Нору перавезлі ў заапарк штата Арэгон, дзе рэалізуецца праграма па вывучэнні і захаванні белых мядзведзяў. Паводле ацэнак Міжнароднага саюза аховы прыроды, сусветная папуляцыя гэтага віду мядзведзяў складае ад 20 да 25 тысяч асобін, яе колькасць паступова памяншаецца.

Стужка навiн
0