МІНСК, 13 кас — Sputnik. Артыст, бард, вядоўца, пісьменнік — як вядома, таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім, што і сцвярджае ўласным жыццём і творчасцю Віктар Шалкевіч — асоба, знакавая для беларусаў, якія жывуць асэнсавана: спасцігаюць сябе і гісторыю праз прызму нацыянальных культуры і каштоўнасцяў.
Усё, што ладзіць Шалкевіч — і нават тое, як ён піша — нагадвае тэатральную пастаноўку. Не дзіва — Віктар Шалкевіч жыве ў Гродне і служыць у Гродненскім абласным тэатры лялек.
Артыстызм асобы, неверагоднае абаянне, інтэлектуальнае напаўненне яго выступаў збірае залі.
"Восеньскі канцэрт. Лепшыя і новыя песні" — прагарама, якую прадставіць бард у Маладзёжным тэатры эстрады ў канцы красавіка, наўрад ці будзе выключэннем.
Газета "Звязда" у чаканні падзеі прапануе чытачам вялікае інтэрв'ю з Віктарам Шалкевічам, з якога чытачы даведаюцца шмат цікавостак — ажно да гісторыі нараджэння актора, вядомага шансанье і барда.
"Восеньскі канцэрт. Лепшыя і новыя песні" адбудзецца 29 кастрычніка а 19.00 у Маладзёжным тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18А).
Квіткі ад 15 да 25 рублёў.