Дні беларускай культуры ў Рызе пройдуць пад знакам Янкі Купалы

© Flickr / Bernt RostadРыжскі замак
Рыжскі замак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З 17 па 28 кастрычніка 2016 года ў Рызе пройдуць мерапрыемствы Дзён беларускай культуры ў рамках года культуры Беларусі.

МІНСК, 13 кас — Sputnik.  Дні беларускай культуры пройдуць пад знакам вялікага паэта зямлі беларускай Янкі Купалы.

У праграме — літаратурная выстава, спектакль, выстава дзіцячых малюнкаў пра Беларусь, адкрыццё фотавыстаў, святочны канцэрт і фотапраект "Радавод".

© Photo : прадастаўлена арганізатараміАфіша
Афіша - Sputnik Беларусь
Афіша

Праграма Дзён беларускай культуры ў Рызе:

  • 17 кастрычніка — фотавыстава Вольгі Кірылавай "Маленькія гісторыі вялікага горада" і канцэрт ансамбля беларускай песні "ЛIЛЕЯ", адкрыюць Дні беларускай культуры ў Рызе. Пачатак — а 16:00, у Балтыйскай міжнароднай Акадэміі па адрасе вул.  Ламаносава, 1.
  • 18 кастрычніка — святочны канцэрт Дзён беларускай культуры. У канцэрце ўдзельнічаюць беларускія творчыя калектывы песні і цымбалаў "ЛIЛЕЯ", госці. Пачатак — а 18:00 у Латвійскай акадэміі музыкі ім. Я. Вітола (вялікая зала, Кр. Барона, 1).
  • 19 кастрычніка — Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы прэзентуе выставу "Завуся я толькі — Янка Купала", прысвечаную жыццёваму і творчаму шляху Янкі Купалы. Канцэрт ансамбля цымбалаў "ЛIЛЕЯ". Пачатак — а 14:00, Беларуская асноўная школа, вул. Ілукстэс, 10.
  • 20 кастрычніка — адкрыццё выставы дзіцячых малюнкаў "Беларускі куток". Пачатак — а 15:00, у Беларускім інфармацыйным цэнтры, Акадэмічная бібліятэка Лу па адрасе: Рупніецыбас, 10, 4 паверх. Прэзентацыя фотавыставы "People Faces From The World" у межах праекта "Радавод". Сустрэча з аўтарскім калектывам. Канцэрт вакальнага ансамбля "ЛIЛЕЯ" у санаторыі "Беларусь". Пачатак — а 16:00, Праспект Булдуру 4/8, Юрмала.
  • 21 кастрычніка — фотавыстава Вольгі Кірылавай і выступ беларускага трыа "Вытокi". Паказ дакументальнага фільма "Святая Рыма" беларускага рэжысёра, прадзюсара і сцэнарыста Валерыя Карпава. Лекцыя "Роля даследаванняў для напісання сцэнарыя і далейшай вытворчасці фільма". Пачатак — а 14:00, ва Універсітэце "RISEBA" па адрасе Міежа, 3. Юбілейны канцэрт вакальнага ансамбля "Сузор'е", мастацкі кіраўнік Людміла Кароль. Пачатак — а 18:00, NVO nams, Лаймдотас, 42.
  • 26 кастрычніка — прэзентацыя фотавыставы "People Faces From The World" у рамках праекта "Радавод". Сустрэча з аўтарскім калектывам. Пачатак — а 16:00, Беларускі інфармацыйны цэнтр, зала Акадэмічнай бібліятэкі Лу, вул. Рупніецыбас, 10, 2 паверх.
  • 30 кастрычніка — спектакль "Ветрык, вей!" тэатра-студыі "7 паверх" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Пачатак — а 12:00, у тэатры Дайлес (Dailes Teatris), вул. Брывібас 75.

Дні беларускай культуры ў Рызе арганізуе Беларускі інфармацыйны Цэнтр у супрацоўніцтве, пры падтрымцы і пры ўдзеле Міністэрства культуры РБ, БДУКМ, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Беларускай дзяржаўнай акадэміi музыкі, турыстычнага інфармацыйнага цэнтра г. Мінска, ААТ "ПрамАграЛізінг".

Стужка навiн
0