У 2015 годзе ў цэнтры Чырвонага Крыжа ў Беларусі звярнуліся па дапамогу 205 ахвяраў працоўнай эксплуатацыі, паведаміла намеснік генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Іна Лемяшэўская.
Инна Лемешевская о трудовом рабстве
"Каля 65% — гэта мужчыны, якія выязджаюць на заробкі ў іншыя краіны, часцей за ўсё ў Расію", — удакладніла яна ў інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь.
Паводле слоў Лемяшэўскай, вычарпальнай статыстыкі ахвяраў працоўнага гвалту няма, паколькі мужчыны, як правіла, не хочуць, каб іх гісторыя была апублікаваная, а яны фігуравалі як ахвяры гандлю людзьмі.
Поўную версію інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь з Інай Лемяшэўскай слухайце ў аўдыёзапісе.