Відэа

Апытанне Sputnik: ці памятаюць мінчане пра Дзень маці

Падпісацца
Мінчане ў Міжнародны дзень маці сцвярджаюць, што на свята не забываюцца, але ўсё ж імкнуцца цешыць сваіх мам кожны дзень, а не толькі ў святы.

Міжнародны дзень маці адзначаецца штогод 14 кастрычніка. Sputnik нагадаў мінчукам на вуліцы пра свята, але большасць сцвярджае, што і самі ніколі пра яго не забываюць.

Хтосьці абмяжоўваецца букетам кветак, хтосьці дорыць маме падарункі. А хтосьці сцвярджае, што ў гэты дзень ніякіх асаблівых знакаў увагі не выяўляе, затое стараецца радаваць маму сюрпрызамі кожны дзень.

Некаторыя мамы паскардзіліся карэспандэнтам Sputnik, што 14 кастрычніка дзеці асаблівай увагі да іх не праяўляюць, а тэлефануюць толькі ў дзень нараджэння. Ніякіх падарункаў і нават кветак яны не патрабуюць — хочацца хаця б проста пагаварыць па тэлефоне.

Ці не забыліся мінчукі на свята, глядзіце ў апытанні Sputnik.

Стужка навiн
0