Пастаўкі расійскай нафты па "Дружбе" на IV квартал складуць за 5 млн тон

© Sputnik / Егор Еремов / Перайсці ў медыябанкНафтаперапрацоўчы завод і нафтаправод "Дружба"
Нафтаперапрацоўчы завод і нафтаправод Дружба - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мазырскі НПЗ і "Нафтан" атрымаюць адпаведна 2,6 і 2,4 мільёна тон нафты "па трубе", запэўнілі ў Транснафты.

МІНСК, 14 кас — Sputnik. Пастаўкі нафты з Расіі ў Беларусь па магістральным трубаправодзе "Дружба" ў чацвёртым квартале складуць 5 мільёнаў тон, паведаміў РІА "Новости" саветнік прэзідэнта "Транснафты" Ігар Дзёмін.

Расія ў другім паўгоддзі абмежавала пастаўкі нафты ў Беларусь на 5 мільёнаў тон у параўнанні з першапачатковым планам. Гэта было звязана з неаплатай беларускім бокам атрыманага расійскага газу і недапастаўкамі нафтапрадуктаў у РФ. Пасля ўрэгулявання нафтагазавай спрэчкі Масква паабяцала аднавіць пастаўкі нафты пры ўмове адмены новых тарыфаў на яе транзіт.

"Па пастаўках на НПЗ "Мазыр" і "Нафтан" у адпаведнасці з расійска-беларускім пратаколам у чацвёртым квартале плануецца прапампаваць па нафтаправодзе "Дружба" 5 мільёнаў тон (2,6 і 2,4 мільёна тон адпаведна)", — сказаў Дзёмін.

У 2016 годзе Беларусь разлічвае імпартаваць з РФ 24 мільёны тон нафты. Паводле звестак Белстата, імпарт сырой нафты за студзень-ліпень склаў 12,7 мільёна тон, што на 5,3% менш, чым за той жа перыяд мінулага года.

Стужка навiн
0