https://bel.sputnik.by/20161015/abjaregi-i-zamovy-1025629486.html
Жалезны тыдзень: замкі і ключы
Жалезны тыдзень: замкі і ключы
Sputnik Беларусь
Даўно мінулі тыя часы, калі дзверы, адыходзячы з хаты, падпіралі кійком. 15.10.2016, Sputnik Беларусь
2016-10-15T10:30+0300
2016-10-15T10:30+0300
2016-10-17T17:02+0300
спадчына
беларусь
ларыса мятлеўская
традыцыі
нацыянальныя традыцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102562/83/1025628318_0:295:3200:2104_1920x0_80_0_0_b1fd5e11c201c80c5ec91b0837ce7206.jpg
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.Вяскоўцы не хваляваліся, што чужы зайдзе ў хату, паколькі кіёк падказваў падарожнаму, што гаспадары дзесьці паблізу і дастаткова толькі мацней гукнуць: "Хто ёсьцяка!" i пачуць ў адказ: "Тутака!"Нам, гарадскім, нават цяжка ўявіць такую сітуацыю, каб не зачыніць дзверы на ключ, адыходзячы "на хвілінку" да суседкі. Але яшчэ якіх гадоў трыццаць таму, калі гаспадары былі ў хаце, ніхто не замыкаўся, бо раптам суседка мукі пазычыць прыйдзе! Ды і ўсялякая набрыдзь тады не бадзялася па чужых хатах.Цяпер жа, калі збіраешся да кагосьці ў госці, абавязкова трэба папярэдзіць праз тэлефон, бо іначай, прыйшоўшы знянацку, можна пабачыць зачыненыя дзверы, як кажуць, "пацалаваць замок".Добры замок — рэч зусім не лішняя ў гаспадарцы. Бацька распавядаў, як у часы ліхалецця злодзеі не змаглі ўначы вывесці карову з хлява, бо дзверы былі зачыненыя на адмысловы замок з завалай. Гэты замок і зараз нагадвае мне пра выратаванае жыццё не толькі карміцелькі каровы, але і ўсёй сям'і. Такая вось гісторыя.Замкі і ключы — або проста не простыя рэчыЗамок у народных вераваннях выступаў як сімвал аховы, з'яднання ці раз'яднання. Разам з ключом згадваўся пры разнастайных жыццёвых здарэннях, станавіўся элементам пэўных магічных дзеянняў, напаўняючыся ў кожным выпадку пэўным канкрэтным дзеяннем.Замок і воўчая пашчаКалісьці ў дзень першага выгану ската на пашу пастухі насілі пры сабе замкнёны замок — з верай, што гэта дапаможа ад нападаў ваўкоў на статак, быццам бы "замкне пашчы ваўкоў на ўсё лета".Гэта цяпер папуляцыя ваўкоў пад кантролем, а даўней яны былі сапраўднай пагрозай хатняй жывёле!Памятаю, як у 80-я гады мінулага стагоддзя калгасных бычкоў на адкорм трымалі ў полі, якое межавала з лесам і было далёка ад навакольных вёсак. Навязаныя на ланцугі цяляты заставаліся там на цэлае лета. Ваўкоў у нашых краях даўно павынішчылі і іх нападу ніхто не баяўся. Але аднойчы ўсіх бычкоў знайшлі не жывымі. Залётны воўк парэзаў увесь статак. Відаць, калгасныя скотнікі не ведалі пра замок і чароўныя словы да яго: "Няхай замкнецца ў ваўка пашча на ўсё лета!"Замок і хатнія заняткіКаб цеста, падняўшыся, не выцякала з дзяжы, на вечка зверху клалі замок. Можа, тут і сапраўды якая магія, а, можа, замок проста быў у гаспадыні пад рукой, як любая інакшая цяжкая рэч. І, тым не менш, верылі, што пры дапамозе замка можна было вырашаць шматлікія праблемы.Замок: цяжарнасць і дзеціКалі жанчына не хацела мець дзяцей (а нараджалі амаль кожны год), яна хавала замкнуты замок дзе-нiбудзь высока, пакуль у яе зноў не з'яўлялася жаданне нарадзіць. Пры гэтым яна павінна была дастаць са схованкі замок і разамкнуць яго.Падчас нараджэння дзіцяці, каб роды былі лёгкімі, каля жанчыны клалі разамкнёны замок, што азначала сімвалічнае раз'яднанне маці і дзіцяці. Калі малое памірала, то маці клала ў труну замкнуты замок дзеля таго, каб "замкнуць смерць" і каб іншыя яе дзеці не паміралі.Варожбы пры дапамозе замка і ключа: у які бок замуж ісціВарожачы, дзяўчына падвешвае ключ да ніткі і, апускаючы ў калодзеж, тузае за нітку, праз што ключ хістаецца з боку ў бок. У які бок адхіліцца ключ у час дакранання да вады, з таго боку будзе жаніх.Перад сномУ Лельчыцкім раёне рабілі з лучыны форму накшталт калодзежнага зруба. Ставілі ў сярэдзіну кубак з вадой і клалі на яго замок, быццам замыкаючы калодзеж. А ключ хавалі пад падушку і прыгаворвалі: "Раджон, суджон, прыдзі вады піць". Той хто ў сне гэтай ноччу адамкне калодзеж — і ёсць будучы муж.Вожыкава зелле — надзейны спосаб адчыняць любыя замкіУ народзе жылі легенды пра папараць кветку і разрыў-траву, якія нібыта маглі замыкаць і адмыкаць любыя замкі і прыносіць незлічоныя багацці сваім уладальнікам. Здабыць іх было надзвычай складана, але каго спыняюць цяжкасці, калі хочаш раптоўна разбагацець!З этнаграфічных запісаў мінулага: "Е такое зелле, што за яго помацаю замкі без ключоў адмыкаюцца. Тое зелле анно вожыкі знаюць.Каб замкі адчыняліся без ключоў, то трэба пашукаць дзе вожык мае дзеці, абгарадзіць іх калкамі, убіваючы ў зямлю густа, ды й пільнаваць, як прыйдзе стары вожык. Тады як прыйдзе і паглядзіць, што некуды ўлезці, так прынясе такога зелля, што як паложыць каля калкоў, то яны самі разваляцца; тады ўзяць таго зелля, падсадзіць на правым далоні пад скуру і загоіць. Тады як датыкнешся тою рукою да каторага замка, так сам адчыніцца".Хто такая ключніца, якая рабіла гарэлку Івану ВасільевічуКлючнік або ключніца — гэта чалавек пры пасадзе, які адказваў за харчовыя прыпасы палацу, сядзібы, сям'і. Пры сабе ён меў ключы ад памяшканняў, дзе захоўваліся прадукты.На вёсцы было прынята трымаць клець зачыненай на замок.Выраз "за сямі замкамі" — азначае добра схаваны, надзейна ахоўваецца.У валадарстве сноўРозныя трактоўкі замка і ключа даюць народныя тлумачэнні сноў. Убачаныя ў сне замкі папярэджвалі чалавека засцерагчыся ад злодзеяў, а таксама ўспрымалася парадаю памаўчаць, каб не сказаць лішняга.Згубіць ключ — значыла, што не пашанцуе, знайсці яго — злавіць злодзея, пабачыць ключ для беспрацоўнага — хутка атрымаць працу, знайсці і ўтрымваць ключ у руках — стаць кіраўніком і ўсё пра ўсё ведаць.Парада старых знахараў: як выклікаць добры сон праз закляццеАкрамя тлумачэння сноў, некаторыя намагаліся выклікаць добрыя сны праз "закляцці на сон". Дзеля гэтага дастаткова пакласці ключ пад падушку, акрэсліць пажаданае і прамовіць: "Аддам, прадам, найду, куплю, пацяраю". Рабіць гэта трэба толькі з чацвярга на пятніцу.Не сумных вам восеньскіх дзён!Да сустрэчы.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102562/83/1025628318_0:194:3200:2205_1920x0_80_0_0_766d52a717e23fdf9a6074b87ee9ff38.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, беларусь, ларыса мятлеўская, традыцыі, нацыянальныя традыцыі
спадчына, беларусь, ларыса мятлеўская, традыцыі, нацыянальныя традыцыі
Жалезны тыдзень: замкі і ключы
10:30 15.10.2016 (абноўлена: 17:02 17.10.2016) Даўно мінулі тыя часы, калі дзверы, адыходзячы з хаты, падпіралі кійком.
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.
Вяскоўцы не хваляваліся, што чужы зайдзе ў хату, паколькі кіёк падказваў падарожнаму, што гаспадары дзесьці паблізу і дастаткова толькі мацней гукнуць: "Хто ёсьцяка!" i пачуць ў адказ: "Тутака!"
Нам, гарадскім, нават цяжка ўявіць такую сітуацыю, каб не зачыніць дзверы на ключ, адыходзячы "на хвілінку" да суседкі. Але яшчэ якіх гадоў трыццаць таму, калі гаспадары былі ў хаце, ніхто не замыкаўся, бо раптам суседка мукі пазычыць прыйдзе! Ды і ўсялякая набрыдзь тады не бадзялася па чужых хатах.
Цяпер жа, калі збіраешся да кагосьці ў госці, абавязкова трэба папярэдзіць праз тэлефон, бо іначай, прыйшоўшы знянацку, можна пабачыць зачыненыя дзверы, як кажуць, "пацалаваць замок".
Добры замок — рэч зусім не лішняя ў гаспадарцы. Бацька распавядаў, як у часы ліхалецця злодзеі не змаглі ўначы вывесці карову з хлява, бо дзверы былі зачыненыя на адмысловы замок з завалай. Гэты замок і зараз нагадвае мне пра выратаванае жыццё не толькі карміцелькі каровы, але і ўсёй сям'і. Такая вось гісторыя.
Замкі і ключы — або проста не простыя рэчы
Замок у народных вераваннях выступаў як сімвал аховы, з'яднання ці раз'яднання.
Разам з ключом згадваўся пры разнастайных жыццёвых здарэннях, станавіўся элементам пэўных магічных дзеянняў, напаўняючыся ў кожным выпадку пэўным канкрэтным дзеяннем.
Калісьці ў дзень першага выгану ската на пашу пастухі насілі пры сабе замкнёны замок — з верай, што гэта дапаможа ад нападаў ваўкоў на статак, быццам бы "замкне пашчы ваўкоў на ўсё лета".
Гэта цяпер папуляцыя ваўкоў пад кантролем, а даўней яны былі сапраўднай пагрозай хатняй жывёле!
Памятаю, як у 80-я гады мінулага стагоддзя калгасных бычкоў на адкорм трымалі ў полі, якое межавала з лесам і было далёка ад навакольных вёсак. Навязаныя на ланцугі цяляты заставаліся там на цэлае лета. Ваўкоў у нашых краях даўно павынішчылі і іх нападу ніхто не баяўся. Але аднойчы ўсіх бычкоў знайшлі не жывымі. Залётны воўк парэзаў увесь статак. Відаць, калгасныя скотнікі не ведалі пра замок і чароўныя словы да яго: "Няхай замкнецца ў ваўка пашча на ўсё лета!"
Каб цеста, падняўшыся, не выцякала з дзяжы, на вечка зверху клалі замок. Можа, тут і сапраўды якая магія, а, можа, замок проста быў у гаспадыні пад рукой, як любая інакшая цяжкая рэч. І, тым не менш, верылі, што пры дапамозе замка можна было вырашаць шматлікія праблемы.
Замок: цяжарнасць і дзеці
Калі жанчына не хацела мець дзяцей (а нараджалі амаль кожны год), яна хавала замкнуты замок дзе-нiбудзь высока, пакуль у яе зноў не з'яўлялася жаданне нарадзіць. Пры гэтым яна павінна была дастаць са схованкі замок і разамкнуць яго.
Падчас нараджэння дзіцяці, каб роды былі лёгкімі, каля жанчыны клалі разамкнёны замок, што азначала сімвалічнае раз'яднанне маці і дзіцяці. Калі малое памірала, то маці клала ў труну замкнуты замок дзеля таго, каб "замкнуць смерць" і каб іншыя яе дзеці не паміралі.
Варожбы пры дапамозе замка і ключа: у які бок замуж ісці
Варожачы, дзяўчына падвешвае ключ да ніткі і, апускаючы ў калодзеж, тузае за нітку, праз што ключ хістаецца з боку ў бок. У які бок адхіліцца ключ у час дакранання да вады, з таго боку будзе жаніх.
У Лельчыцкім раёне рабілі з лучыны форму накшталт калодзежнага зруба. Ставілі ў сярэдзіну кубак з вадой і клалі на яго замок, быццам замыкаючы калодзеж. А ключ хавалі пад падушку і прыгаворвалі: "Раджон, суджон, прыдзі вады піць". Той хто ў сне гэтай ноччу адамкне калодзеж — і ёсць будучы муж.
Вожыкава зелле — надзейны спосаб адчыняць любыя замкі
У народзе жылі легенды пра папараць кветку і разрыў-траву, якія нібыта маглі замыкаць і адмыкаць любыя замкі і прыносіць незлічоныя багацці сваім уладальнікам. Здабыць іх было надзвычай складана, але каго спыняюць цяжкасці, калі хочаш раптоўна разбагацець!
З этнаграфічных запісаў мінулага: "Е такое зелле, што за яго помацаю замкі без ключоў адмыкаюцца. Тое зелле анно вожыкі знаюць.
Каб замкі адчыняліся без ключоў, то трэба пашукаць дзе вожык мае дзеці, абгарадзіць іх калкамі, убіваючы ў зямлю густа, ды й пільнаваць, як прыйдзе стары вожык. Тады як прыйдзе і паглядзіць, што некуды ўлезці, так прынясе такога зелля, што як паложыць каля калкоў, то яны самі разваляцца; тады ўзяць таго зелля, падсадзіць на правым далоні пад скуру і загоіць. Тады як датыкнешся тою рукою да каторага замка, так сам адчыніцца".
Хто такая ключніца, якая рабіла гарэлку Івану Васільевічу
Ключнік або ключніца — гэта чалавек пры пасадзе, які адказваў за харчовыя прыпасы палацу, сядзібы, сям'і. Пры сабе ён меў ключы ад памяшканняў, дзе захоўваліся прадукты.
На вёсцы было прынята трымаць клець зачыненай на замок.
Выраз "за сямі замкамі" — азначае добра схаваны, надзейна ахоўваецца.
Розныя трактоўкі замка і ключа даюць народныя тлумачэнні сноў. Убачаныя ў сне замкі папярэджвалі чалавека засцерагчыся ад злодзеяў, а таксама ўспрымалася парадаю памаўчаць, каб не сказаць лішняга.
Згубіць ключ — значыла, што не пашанцуе, знайсці яго — злавіць злодзея, пабачыць ключ для беспрацоўнага — хутка атрымаць працу, знайсці і ўтрымваць ключ у руках — стаць кіраўніком і ўсё пра ўсё ведаць.
Парада старых знахараў: як выклікаць добры сон праз закляцце
Акрамя тлумачэння сноў, некаторыя намагаліся выклікаць добрыя сны праз "закляцці на сон". Дзеля гэтага дастаткова пакласці ключ пад падушку, акрэсліць пажаданае і прамовіць: "Аддам, прадам, найду, куплю, пацяраю". Рабіць гэта трэба толькі з чацвярга на пятніцу.
Не сумных вам восеньскіх дзён!