МІНСК, 17 кас — Sputnik. Інфармацыі аб неабходнасці закрыцця крамаў Duty free з 1 студзеня 2017 года на мяжы Літвы і Беларусі ў дырэктыве Еўрасаюза няма.
У суботу шэраг СМІ са спасылкай на адну з рэгіянальных газет, якая ў сваю чаргу спаслалася на літоўскае выданне, заявіў аб будучым закрыцці крамаў бяспошліннага гандлю Duty free на мяжы Беларусі і Літвы. Sputnik разабраўся ў сітуацыі.
Таннага віскі больш не будзе
Першакрыніцы паведамлення спасылаліся на нейкую дырэктыву Еўрасаюза аб закрыцці адпаведных крам. Зрэшты, у дакуменце пад нумарам 92/12/EEC аб гэтым гаворкі не ідзе.
"Дзяржавы — члены ЕС, якія на 1 ліпеня мелі крамы бяспошліннага гандлю, размешчаныя дзе-небудзь акрамя аэрапортаў або марскіх партоў, могуць ад 1 студзеня 2017 года працягваць прадаваць тавары без акцызаў", — пазначана ў дакуменце.
З гэтага вынікае, што акцызныя тавары (у асаблівасці тытунь і алкаголь — Sputnik) прадаваліся без надбавак, а з наступнага года яны ўжо будуць. Такім чынам, гэтыя тавары нельга будзе набыць танней пры выездзе з краін Еўрасаюза.
Крамы прымуць рашэнні самі
Адсутнасць магчымасці продажу таннага алкаголю і цыгарэт моцна ўдарыць па крамах Duty free. Не сакрэт, што вялікую частку прыбытку прыносілі менавіта гэтыя тавары, аднак попытам карыстаюцца і прадукты харчавання, парфумерыя, аксэсуары. Кожная крама будзе сама прымаць рашэнне аб працягу гандлю — зыходзячы з эканамічнай выгады. Шэраг Duty free напэўна працягне сваю працу.
Танныя цыгарэты і алкаголь нельга будзе набыць з 1 студзеня пры выездзе ў трэція краіны не толькі з Літвы, але і любой іншай краіны Еўрасаюза, у тым ліку Польшчы.