МІНСК, 17 кас — Sputnik. Выкладчык БДУ Аляксандр Гарашчэня пакінуў на сваёй старонцы ў Facebook зняважлівы каментар на адрас Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна і яго паэзіі. Допіс быў апублікаваны яшчэ ў 2015 годзе, а сёння выклікаў рэзананс у сацсетках.
Беларусы зладзілі анлайн-флэшмоб, падчас якога цытавалі вершы Рыгора Барадуліна, намагаючыся прадэманстраваць аўтару допісу бязглузддасць абвінавачванняў у бок мэтра беларускай паэзіі.
Знайсьці адказ на хітрае пытаньне
І годны выгляд мець
Хапае сіл.
Як цёзка Налівайкі,
Ўзьняць паўстаньне
Квяткоўскі можа
Ў бары "Радзівіл".
З такім вершам узяў удзел у флэшмобе Севярын Квяткоўскі, абраўшы для цытавання зборнік Барадуліна з падыходзячай да сітуацыі назвай — "Дуліна ад Барадуліна".