Замкавая гара ў Вільні працягвае абсыпацца

© Sputnik / Александр ЛиповецЗамкавая гара ў Вільні
Замкавая гара ў Вільні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гары Гедыміна ў літоўскай сталіцы пагражае новы апоўзень на паўночным схіле 45-метровага ўзгорка, які ўжо разбурыў частку сцяны, якая адгароджвае Нацыянальны музей ад гары.

МІНСК, 17 кас — Sputnik. Віленскія ўлады пакуль не вырашылі пытанне з абсыпаннем Замкавай гары, на якой размешчана вежа — адзін з сімвалаў дзяржавы.

Першы апоўзень з гары Гедыміна сышоў у канцы вясны — на тэрыторыю Нацыянальнага музея Літвы. Самы разбуральны апоўзень за ўсю гісторыю адбыўся ў 1369 годзе: тады быў разбураны палац ваяводы, 15 чалавек загінулі. Геолагі не выключаюць: нешта падобнае можа адбыцца і цяпер.

Пасля першага апоўзня паўгода таму выявілася парадаксальная сітуацыя. Гара знаходзіцца на тэрыторыі горада Вільнюса, але з'яўляецца аб'ектам культурнай спадчыны, за які адказваюць дзяржаўныя органы ўлады — міністэрства культуры Літвы.

У мэрыі сталіцы кажуць, што адказнасць за захаванне сімвала літоўскай дзяржаўнасці павінны несці ўрад і ўсе выдаткі на ўмацаванне павінны ісці з дзяржбюджэту.

"Гэта (захаванне гары Гедыміна — Sputnik) з'яўляецца нацыянальным пытаннем, бо гэта сімвал дзяржавы, гэта натуральна, што я спадзяваўся на своечасовую рэакцыю міністэрства культуры. Але калі спатрэбіцца неадкладная дапамога ад горада, мы гатовыя. Гэта рэчы, пра якія трэба казаць, а не хаваць пад сталом", — сказаў мэр Вільнюса Рэмігіюс Шымашус.

Сталічны кіраўнік нагадаў, што яшчэ паўгода таму ён напісаў ліст з прапановай аказаць дапамогу кіраўніцтву Нацыянальнага музея, пад апекай якога знаходзіцца гара і замкавы комплекс. Але, як сказаў Шымашус, рэакцыі на ліст не было.

"Мне здаецца, самае горшае ў гэтай сітуацыі, што Нацыянальны музей атачыўся сцяной маўчання", — сказаў віленскі мэр. Пасля другога за гэты год апоўзня, які здарыўся днямі, міністр культуры Літвы Шарунас Біруціс заклікаў абвясціць экстрэмальную сітуацыю па гары. Але для гэтага трэба згода сталічнага самакіравання. А вось яго пакуль няма, сказаў міністр.

Пакуль дзяржаўныя, у тым ліку сталічныя, чыноўнікі ківаюць адзін на аднаго і высвятляюць, хто будзе ратаваць галоўны сімвал усёй Літвы, спецыялісты ламаюць галаву над спосабамі і тэрмінамі ўмацавання паўночнага схілу. Спроба закансерваваць змыў грунту з гары з дапамогай велізарнага покрыва з воданепранікальнага палатна, замацаванага мяшкамі з пяском, не мела поспеху. Парніковы эфект пад покрывам толькі ўзрыхліў грунт, і ён рушыў уніз.

Стужка навiн
0