Радыё

Эксперт: беларусам даводзіцца вучыцца жыць уласнымі сіламі

© Sputnik / Виктор ТолочкоВячаслаў Ярашэвіч
Вячаслаў Ярашэвіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эканаміст Вячаслаў Ярашэвіч пракаментаваў выступ Аляксандра Лукашэнкі перад парламентарыямі.

Загадчык кафедры фінансаў Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА Вячаслаў Ярашэвіч выказаў надзею, што вялікую частку палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады ўдасца выканаць.

Вячеслав Ярошевич прокомментировал выступление президента Александра Лукашенко перед парламентариями

"Эліта і тыя, хто з ёй працуе, павінны былі пачуць словы прэзідэнта аб тым, што змены курсу не будзе. Ад эканамічнай мадэлі адмаўляцца ніхто не збіраецца, таму што на гэта няма грамадскага запыту — гэта трэба ўлічваць. Зараз даводзіцца спрабаваць жыць уласнымі сіламі, але не атрымліваецца так, як хацелася б, таму што ёсць шмат абмежавальнікаў — як унутраных, так і знешніх", — сказаў Ярашэвіч.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выступіў 7 кастрычніка ў Авальнай зале Дома ўрада са зваротам да парламентарыяў. У сваёй прамове ён закрануў нямала актуальных для краіны тэм. Адна з іх — неабходнасць правядзення рэформаў у краіне.

Поўную версію інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь з Вячаславам Ярашэвічам слухайце ў аўдыёзапісе.

Стужка навiн
0