Суперпоўню назіралі 16-17 кастрычніка жыхары паўночнага паўшар'я зямлі — у фотастужцы Sputnik кадры начнога свяціла, знятыя ў Мексіцы, Германіі, ЗША, Іспаніі, Ліване.
У Беларусі таксама бачылі велізарны месяцовы дыск. У суперпоўню Месяц знаходзіцца ў найбольш блізкай да Зямлі кропцы сваёй арбіты. У гэты час спадарожнік нашмат ярчэйшы і буйнейшы, чым у звычайныя дні.
Суперпоўня адбываецца не часцей трох-чатырох разоў на год. Падчас кастрычніцкай суперпоўні — першай суперпоўні 2016 года — назіральнікі за з'явай маглі выразна разглядзець месяцовы рэльеф.
Наступная суперпоўня сёлета адбудзецца 14 лістапада, прычым гэта будзе самая блізкая поўня за апошнія 30 гадоў. Да Зямлі яна падыдзе ў 14:24 па мінскім часе (11:24 паводле Грынвіча) на адлегласць 356 611 км.
Яшчэ адна суперпоўня ў 2016 годзе прыпадзе на 14 снежня.