Больш за 700 зіхатлівых Corvette праехалі па набярэжнай амерыканскага гарадка. Аўтамабілі розных гадоў выпуску і розных колераў — ад ярка-чырвонага да залатога — строем рухаліся па вуліцы.
Штогадовы парад уладальнікаў Corvette з'яўляецца ў тым ліку і закрыццём сезона для ўладальнікаў старых мадэляў Corvette, якія на зіму пакідаюць свае машыны ў гаражах.
Паводле статыстыкі, апублікаванай амерыканскімі страхавальнікамі, Chevrolet Corvette з'яўляецца найменш траўматычным аўтамабілем.