РЭЙ на працягу года супрацоўнічае з расійскім гуказапісваючым лэйблам "Студыя САЮЗ", для чаго ён пераехаў у Маскву.
Раней кліп 29-гадовага беларуса на песню "Сусвет" трапіў у эфір тэлеканала "МУЗ-ТБ", аднак ён быў на рускай мове, зараз надышла чарга і для кліпа на беларускай мове.
"Бывай.by", па сутнасці — адзінае беларускамоўнае відэа, ратыруемае ў Расіі. Кліп, у якім словы песні трансліруюцца на відэа як на беларускай, так і на рускай мовах, быў зняты на Мінскім моры, а прэм'еру відэа музыкант прымеркаваў да свайго дня нараджэння.
Гэта ўжо не першы выпадак, калі РЭЙ прасоўвае беларускую культуру на расійскім тэлебачанні. Так, у Дзень беларускай вышыванкі спявак выступіў у прамым эфіры тэлевізійнага шоў у цішотцы з нацыянальным арнаментам.