МІНСК, 18 кас — Sputnik. Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik выступіла за ўсталяванне адкрытай інфармацыйнай прасторы і рэжыму інфармацыйнага спрыяння паміж лідзіруючымі СМІ краін БРІКС.
Заклік усталяваць больш інтэнсіўны інфармацыйны абмен прагучаў на адкрытым 18 кастрычніка другім медыяфоруме БРІКС у Індыі, дзе перад удзельнікамі выступіў кіраўнік міжнародных праектаў Sputnik Васіль Пушкоў.
Стварэнне адзінага рабочага поля для СМІ БРІКС пачалося яшчэ ў кастрычніку мінулага года ў Расіі, калі агенцтва выступіла арганізатарам першага медыяфоруму БРІКС у Маскве.
"Sputnik прапануе лідарам інфармацыйнай прасторы краін БРІКС заключыць пагадненні аб абмене кантэнтам і рухацца ў напрамку стварэння адкрытай інфармацыйнай палітыкі ў адносінах адзін да аднаго", — заявіў кіраўнік міжнародных праектаў Sputnik Васіль Пушкоў.
Медыяфорум краін БРІКС — няўрадавая, некамерцыйная платформа для дыялогу паміж вядучымі СМІ краін БРІКС, фарміравання эфектыўнага механізму каардынацыі і забеспячэння іх інавацыйнага развіцця.
Другі медыяфорум БРІКС, які арганізаваны ў рамках афіцыйнай праграмы Старшынства Індыі ў БРІКС, праходзіць 18-19 кастрычніка ў Нью-Дэлі. Першы медыяфорум БРІКС прайшоў у Маскве ў кастрычніку 2015 года.
Sputnik — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзясятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках.
Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.