Мядзведзеў возьме ўдзел у межурадсавеце ЕАЭС у Мінску

© Sputnik / Екатерина Штукина / Перайсці ў медыябанкСтаршыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў і прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў
Старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў і прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На пасяджэнні, якое пройдзе 27 кастрычніка ў Мінску, плануецца ўхваліць новы Мытны кодэкс Саюза і падоўжыць дзеянне пілотнага праекта па маркіроўцы тавараў.

МІНСК, 19 кас — Sputnik. Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў возьме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое адбудзецца ў Мінску 27 кастрычніка, паведамляе прэс-служба расійскага Кабінета міністраў.

Сцягі краін СНД - Sputnik Беларусь
Кіраўнікі ўрадаў СНД збяруцца ў Мінску 28 кастрычніка

У пасяджэнні таксама будуць удзельнічаць кіраўнікі ўрадаў Расіі, Арменіі, Беларусі, Казахстана і Кыргызстана. Бакі абмяркуюць шэраг пытанняў інтэграцыйнага парадку дня Еўразійскага эканамічнага саюза.

"Плануецца абмеркаваць праект новага Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза, ухваліць праект бюджэту Саюза на 2017 год, падпісаць пратакол аб прадаўжэнні дзеяння Пагаднення аб рэалізацыі ў 2015-2016 гадах пілотнага праекта па ўвядзенні маркіроўкі тавараў ідэнтыфікацыйнымі знакамі", — гаворыцца ў паведамленні.

На пасяджэнні таксама разгледзяць ход распрацоўкі механізму кантролю за перамяшчэннем тавараў на тэрыторыі саюза, асобныя аспекты гандлёвай палітыкі, а таксама пытанні міжнароднай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Стужка навiн
0