МІНСК, 19 кас — Sputnik. Старшыня парламента Сірыі Хадзія Абас высока ацаніла ролю Расіі па ўрэгуляванні сірыйскага крызісу і дасягненню міру ў краіне і адзначыла, што Сірыя зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з расійскім урадам.
"Мы заўжды верылі і ведалі, што Расія будзе з намі, падтрымае нас і зойме пазіцыю, якая адпавядала б яе нацыянальным інтарэсам і нацыянальным інтарэсам Сірыі", — заявіла ў інтэрв'ю Sputnik старшыня парламента Сірыі Хадзія Абас.
Паводле яе слоў, адносіны Расіі і Сірыі складваліся дзесяцігоддзямі і будуць развівацца і далей.
"Расія заўжды прымала бок прыгнечаных, тых, каму пагражала агрэсія, і гэта паказвае, што той аўтарытэт, які мае Расія на міжнароднай арэне, не можа быць пастаўлены пад сумневы і інтарэсы Расіі нельга ігнараваць", — падкрэсліла спікер.
Пра давер
Старшыня сірыйскага парламента таксама высока ацаніла ролю расійскага прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна і кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Сяргея Лаўрова ў урэгуляванні канфлікту.
"Мы давяраем Расіі абсалютна ва ўсіх пытаннях, мы бачым, што міністр замежных спраў Расіі, спадар Лаўроў, абараняе інтарэсы Сірыі так, як ён абараняе інтарэсы сваёй уласнай краіны. Прэзідэнт Расіі абараняе Сірыю так, як быццам ён абараняе сваю ўласную краіну", — адзначыла Хадзія Абас.
Пра Крым
Спікер сірыйскага парламента таксама выказала пазіцыю Сірыі па Крыме.
"Мы прызнаем, што Крым — неад'емная частка Расіі. Адносіны паміж САР і РФ з'яўляюцца стратэгічнымі і перспектыўнымі", — сказала Хадзія Абас.
Паводле яе слоў, краіны маюць намер працягваць працаваць над развіццём дадзеных адносін з расійскім урадам ва ўсіх сферах: палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і нават консульскай.
Пра курдаў
"У нас няма праблем з нашым курдскім насельніцтвам. Курды, як і ўсе астатнія грамадзяне нашай краіны, — частка сірыйскага народа. Тое, што адбываецца, — гэта вынік персанальных інтарэсаў некаторых лідэраў на падкантрольных курдам тэрыторыях Сірыі", — сказала спікер.
Паводле яе слоў, іх дзеянні заснаваныя на прамых указаннях з боку ЗША і некаторых краін рэгіёну.
"Краевугольным каменем нашай пазіцыі з'яўляецца тое, што мы ніколі нікому не дазволім раздзяліць нашу краіну паводле нацыянальнага або рэлігійнага прынцыпаў", — падкрэсліла Хадзія Абас.
Яна таксама выказалася па пытанні тэрытарыяльнай цэласнасці Сірыі.
"Мы нікому не аддамо ні пядзі сірыйскай зямлі. Сірыя была, ёсць і будзе адзінай і непадзельнай дзяржавай. Большасць курдаў не падтрымліваюць ідэі аб адасобленым ад Сірыі жыцці, і мы будзем рабіць усё для таго, каб усе правы ўсіх грамадзян нашай краіны, у тым ліку і курдаў, былі выкананыя", — сказала яна.
Спікер таксама падкрэсліла, што сірыйскія курды заўжды выступалі і змагаліся за адзіную і непадзельную Сірыю.
"І цяперашняя праблема — гэта праблема асабістых амбіцый і мэтаў некаторых курдскіх палітычных лідэраў", — рэзюмавала спікер парламента.