Відэаролік пра Мінскі трактарны завод заваяваў сярэбраную ўзнагароду на міжнародным фестывалі The Cannes Corporate Media & TV Awards.
Глядзіце на відэа, як ад імя беларускага трактара распавядаецца пра тонкасці працы ў розных краінах.
Іміджавы ролік "Карміцель" зняла новасібірская студыя LBL Production, працягласць відэа — крыху менш за 18 хвілін.
У каментарах на YouTube, на канале МТЗ, карыстальнікі пакідаюць толькі захопленыя водгукі. Падпісчыкі канала раяць аўтару здымаць мастацкія фільмы і называюць відэа шэдэўрам рэкламы.